Длительность книги 18 ч. 07 мин.
2020 год
Апошняя кніга пана А
О книге
«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», – кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі – і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку – так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.
Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
Цудоўная кніга цудойнага аўтара, сапраўднага сучаснага Майстра. Выкананне Андрэя Мілюхіна – бездакорнае!
Мяне спыталі пра «збор казак»: яны паміж сабой злучаны? На што я (не адразу) адказаў: Неяк бы не, але ў выніку ўсё ж такі ТАК)) Увогуле, гэта суцэльная кніга, складзеная з 30 нібы самастойных прыдуманых гісторый. Спачатку думаў, што нарэшце знайшоў ідэальную кнігу «перад сном» на цэлы месяц – але ж не! Падзеі зацягваюць і спыняцца на дзень зусім не хацелася.
Sergey Glushakov, дзякуй, паважаны. Мы працуем для Вас.

Отзывы, 1 отзыв1