Цитаты из книги «Карьер», страница 2
Навучаны жыццём, ён ужо разумеў, што за ўсё трэба плаціць — за добрае і за кепскае, якія так моцна звязаны ў гэтым жыцці. Але ўся справа ў тым: хто плоціць? Плоціць, канечне ж, той, хто менш за ўсіх вінаваты, хто не разлічвае на выгаду, хто ад нараджэння схільны даваць, у адрозненне ад тых, хто навучыўся браць ды патрабаваць з іншых.
чалавеку ўласціва такое атавістычнае пачуццё — насалода чужымі пакутамі.
Знаеш, каб ацаніць яечню, не абавязкова самому несці яйкі.
Незразумелая, складаная, супярэчлівая істота — чалавек!
Шкадаванне — патрэбна слабым.
Не будзем шкадаваць мы, не пашкадуюць і нас.
Калі нічога немагчыма зрабіць, трэба сабраць сілы, каб застацца сабой.
Верыць у бога — зусім не значыць старанна маліцца ці рэгулярна выконваць абрады. Гэта хутчэй — мець бога ў душы. І паступаць адпаведна. Адпаведна сумленню, гэта знычыць па-боску.
Чалавек заўжды спадзяецца. Нават наперакор розуму.
вымусілі мяне зразумець, што людзі дзеляцца не па саслоўнай ці класавай прыналежнасці, не па прафесіях і пасадах, а на добрых і злосных і што на аднаго добрага ў жыцці трапляе дзесяць злосных.
Начислим +4
Покупайте книги и получайте бонусы в Литрес, Читай-городе и Буквоеде.
Участвовать в бонусной программе
