Читать книгу: «Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла», страница 4

Шрифт:

Мова цяжкая і мова лёгкая

Гэта праўда, што ціхая Імша з’яўляецца той формай , у якой прысутнічае вялікая доля рэцытаванага тэксту, і гэта, вядома, не ідэал; нормай з’яўляецца ўрачыстая спяваная Імша, і калі б у Заходнім Касцёле ўсё было так, як павінна быць, то спяваных Імшаў было б нашмат больш, падобна як і ва Усходнім Касцёле Боская літургія заўсёды была спяванай. Тым не менш існуе істотнае адрозненне паміж рэцытацыяй ціхай Імшы і рэцытацыяй новай Імшы. Розніца заключаецца ў багацці і сталым характары старажытных тэкстаў, якія робяцца другой натурай таго, хто моліцца. Сама на старой Імшы адрозніваецца з-за спосабу, якім яно прадстаўляецца, перадаецца, выказваецца, з-за ахінаючай яго цішыні, з-за шэпту, з-за пераходу паміж публічным і прыватным, знешнім і ўнутраным, з-за рытмічнага гучання псальмаў. Дзякуючы ўсім гэтым спосабам словы пранізваюць цішыню і нараджаюць медытацыю; Імша глыбока пускае карані ў душу асобы, як расліна пранікае ў зямлю. Тут «праблема» словаў пераўзыходзіцца самой літургічнай формай, даючы магчымасць гэтай падзеі з усімі яе словамі і цішынёю, з яе зменнымі і сталымі часткамі стаць благаслаўленнем любячага адказу на прапанову Езуса аб сяброўстве, на неспасцігальную міласэрнасць Бога, рэалізаваную на Крыжы. Рэцытаваная Імша з’яўляецца ціхай у сваіх словах і вымоўнай у сваёй цішыні. Яна кажа пра Узлюбленага і Узлюбленую, пра Жаніха і Нявесту – боскі раман, як называе яго св. Ян ад Крыжа, дзе і гарачы шэпт, і гучны спеў з’яўляюцца нашмат больш адпаведнымі, чым простая штодзённая мова. usus antiquior прырода слова

Рэфармаваная рымская літургія, як па самім сваім укладзе, так і па распаўсюджаным цяпер спосабе яе цэлебрацыі, абясцэньвае цішыню і надае надта шмат увагі гуку, асабліва размове, слову чалавека, а не больш цяжкадаступнаму слову Бога. На многіх Імшах адбываецца поўны пераварот самой істоты літургіі, калі «літургія Слова» значна пераважае ў прапорцыях і годнасці літургію Эўхарыстыі. Часам гамілія ўсё цягнецца і цягнецца, тады як Канон Імшы, самая сакральная яе частка, доўжыцца ўсяго некалькі момантаў, бо зазвычай, каб Імша не займала зашмат часу, выкарыстоўваецца ІІ эўхарыстычная малітва. Многія святары не ўсведамляюць сабе вялікую недарэчнасць гэтага дысбалансу. Для грунтоўных зменаў нам спатрэбіцца новае пакаленне святароў, якія дзякуючы традыцыйнай літургіі навучацца, што павінна стаяць на першым па важнасці месцы і што мае знаходзіцца на перыферыі: « трэба ўзрастаць, а  станавіцца меншым» (Ян 3:30). Яму мне

Як рэлігійны рытуал, новая Імша здзіўляе сваёй дробнасцю. Падрыхтоўка ў пачатку Імшы нязначная, нотка пакаяння настолькі слабая, што яе магла б заглушыць пралятаючая муха; першай частцы Імшы ад пачатку да першага чытання балюча не хапае засяроджання на тым, хто такі Бог, хто такія мы і што ўвогуле будзе адбывацца. Ад словаў прывітання і далей пануе лёгкая атмасфера, гарызантальны настрой і размоўны рэжым. Параўнайце гэта з радком, які прамаўляецца напачатку Трыдэнцкай Імшы з адначасовым выкананнем знакам крыжа: «Дапамога нашая ў імені Пана, Які стварыў неба і зямлю». Акрамя таго, што гэты радок яўна прызнае, што Бог з’яўляецца Творцам сусвету, ён насамрэч яшчэ больш кажа штосьці пра душу чалавека, пра яе бездапаможнасць, пра яе ў Богу. Дзе ў Novus Ordo тая ж патрэба, тая ж туга, тая ж мальба да Найсвяцейшай Тройцы? У літургічнай мове новай Імшы практычна адсутнічае вага, змест і сур’ёзнасць, якія павінны быць у гэтым месцы. Нават выкарыстанне біблійнай мовы і фразеалогіі на працягу ўсёй літургіі было вычышчана і перанесена ў рацыяналістычны, масіўны лекцыянарый, з якім літургія амаль не звязана і які не надаецца да запамінання. патрэбу

Усепаглынаючая малітва

Аднойчы ў Еўропе я ўдзельнічаў у адной літургіі: яе цэлебраваў святар, які размаўляў па-нямецку, але я не вельмі добра яго разумеў, таму што яго вымаўленне адрознівалася ад таго, што я вывучаў у школе. Я больш-менш разумеў, пра што ён кажа, але дэталі губляліся. Аднак гэта аказалася цікавым адукацыйным досведам. Пабыўшы пасіўным адбівацелем гуку, я вельмі добра зразумеў, наколькі вербальнай, манатоннай і аднароднай можа быць новая Імша. Уся яна ад пачатку да канца была амаль бесперапыннай плынню словаў. Дапаўняе ж карціну тое, што я таксама меў магчымасць прысутнічаць на многіх Трыдэнцкіх Імшах у Еўропе, і мой досвед быў цалкам супрацьлеглы: малітвы – о дасканалая разважлівасць і прастата! – былі тымі самымі незалежна ад роднай мовы святара; гэта было нібы вяртанне дадому, цёплае прывітанне, суцяшэнне; Імша была і адчувалася як паўторнае ўпрысутненне ахвяры Кальварыі, у якім я, нягодны грэшнік, мог удзельнічаць з усёй уважлівасцю маёй душы, у кампаніі Найсвяцейшай Дзевы Марыі, св. Яна і ўсёй супольнасці анёлаў і святых.

Хоць касцёльная іерархія працягвае рабіць выгляд, што паслясаборнага крызісу, звязанага з рэформай Імшала, няма і ніколі не было, шматпакутныя каталікі на зямлі вельмі добра ведаюць пра існаванне крызісу вялікага маштабу. Жудаснае падзенне наведвальнасці Імшаў не было выпадковым ці выкліканым толькі знешнімі фактарамі; у ступені большай, чым гэта асмельваюцца прызнаць пастыры Касцёла, яно было выклікана вельмі банальным набажэнствам з Камуніяй, якое, як здавалася, замяніла Найсвяцейшую Ахвяру. Гэты фактар паўплываў на многіх хісткіх вернікаў у 1970-я гады і канчаткова адштурхнуў іх ад наведвання Імшы.

Але былі і больш трагічныя выпадкі глыбока адданых каталікоў, якія любілі старую Імшу і былі скрушаны, здзіўлены, шакіраваны, абураны і раззлаваны раптоўнымі зменамі – тымі зменамі, што вырвалі іхнія сэрцы з найдаражэйшай для іх рэлігійнай практыкі і мелі нахабства ўстанавіць на яе месцы эрзац-рытуал, цырк эксгібіцыянізму. Цягам гадоў я размаўляў з многімі такімі адкінутымі каталікамі – людзьмі, якія ніколі не змогуць забыцца пра тое, што зрабілі з каталіцкім жыццём і культурай, з Імшою, з верай. Літургічная рэформа пакінула па сабе незлічоныя магілы параненых і зламаных душаў, пра пакуты якіх – ці то страту веры, ці то гераічнае захаванне веры – мы даведаемся толькі ў наступным свеце, на Апошнім судзе, калі ўсё схаванае будзе зроблена яўным. святары і біскупы

З сацыялагічнага пункту гледжання, рэзкі спад у наведвальнасці Імшаў быў нармальнай і прадказальнай рэакцыяй на хутка і радыкальна перагледжаную літургію, якая моцна супярэчыла папярэдняй Традыцыі, але іронія заключаецца ў тым, што новы бліскучы абрад быў складзены якраз для таго, каб «больш непасрэдна прамаўляць» да сучаснага чалавека, чаго быццам бы не магла рабіць раздражняльна складаная, эстэтычная, рытуальная, сімвалічная лацінская літургія, якую, на думку экспертаў, «мала хто разумеў». Яшчэ ніколі натуралістычную памылку не ўдавалася прадэманстраваць настолькі яскрава. Малітвы і цырымоніі традыцыйнай Імшы з’яўляюцца ў найлепшым і найбольш поўным сэнсе слова адказам на трансцэндэнтную таямніцу Уцелаўлення. Менавіта таму гэтая Імша з’яўляецца такім дасканалым інструментам звышнатуральнай ласкі, які ўключае ў сябе натуру і ў той самы час пераўзыходзіць яе. Літургія арганічна развілася з Аб’яўлення і натхнёнага ласкай людскога адказу на яго, і менавіта таму пасля адпаведнага кантакту і высілку здолее зразумець старажытны абрад, але ніхто не зможа ахапіць яго. Novus Ordo, наадварот, з’яўляецца эстэтычна-інтэлектуальным канструктам: яе эстэтыка настолькі ж бясформенна брыдкая, як і большасць касцёлаў, збудаваных у паслясаборны перыяд, а яе «даступны змест» з-за сваёй шматслоўнасці і рацыяналістычнасці (гэтыя дзве рэчы амаль заўсёды ідуць побач) з’яўляецца нудным і павярхоўным. Кожны можа гэта зразумець, кожны можа бачыць гэта наскрозь. Ці ж гэта ўсё, на што мы здольныя дзеля таямніцы веры, якая знаходзіцца ў цэнтры сусвету? натуральным кожны сапраўды

Як вынік, на звычайнай Імшы ў рэфармаваным абрадзе ўсепаглынанне альбо адсутнічае, альбо яго вельмі мала ў абодвух сэнсах: у сэнсе свядомасці таго, што сама літургія мае дастаткова сродкаў, каб паглынуць нашыя сэрца і розум, а таксама свядомасці таго, што мы паглынаем тое, што яна прапануе. Яна не мае амаль нічога супольнага з Божым культам, са шчырым пакланеннем Богу, да якога з розным поспехам імкнуліся ўсе народы ўсіх культур у кожныя часы. Калі гэта сапраўды так, то ў новай літургіі вельмі мала што здольнае моцна прывабіць сур’ёзнага пілігрыма, які знаходзіцца ў пошуку жывога Бога: мусульманіна, які непераадольна жадае пакланяцца Усемагутнаму Пану неба і зямлі, будыйскага манаха, засяроджанага на ціхім дасягненні прасвятлення, артадаксальнага юдэя, жыццё якога ахоплена пашанай да Закону Найвышэйшага. Калі такія пілігрымы ўвогуле знаходзяць штосьці прывабнае ў каталіцкай веры ў тым выглядзе, у якім яна практыкуецца ў сучаснай парафіі, і нават навяртаюцца, то гэта найчысцейшая Божая міласэрнасць, ласка якой пераўзыходзіць абмежаванні прыроды і культуры. Новая літургія вельмі мала дапамагае ў гэтым. Параўнайце гэты смутны факт з бясконцымі гісторыямі дасаборных канвертытаў, такіх як Шарль Пэгі, якіх да каталіцкай веры прывабіла найперш ці найбольш глыбока менавіта тая святая літургія, якая калісьці служылася па ўсім свеце.

Закон спадаючай даходнасці

Прыняцце Novus Ordo і фактычнае скасаванне грыгарыянскай літургіі было неразумным з «экуменічнага» пункту гледжання. Класічная літургія кідае выклік. Яна пытаецца: ці верыш ты ў тое, у што верыць Касцёл, ці не? Сама яе форма патрабуе адказу, і многія канвертыты прыйшлі ў Касцёл дзякуючы яго культу, таму што ён змусіў іх зрабіць выбар. Перагледжаная ж форма Імшы паводле задумы мае ў сабе пратэстанцкі элемент. Які-небудзь пратэстант на новай Імшы можа нават адчуваць сябе настолькі ж камфортна, наколькі ён адчувае сябе на сваёй службе. Адпаведна, для пратэстантаў існуе значна сэнсу навяртацца, значна менш сэнсу захапляцца Верай у яе і паўнаце праўды. Чаму ж у той перыяд гісторыі, калі пратэстанты альбо знікаюць у ліберальным прыцемку багоў, альбо вяртаюцца да сціслых лютэранскіх і кальвінісцкіх памылак, мы маем ласкавасць іх імітаваць? Ці ж не павінны мы хутчэй паказаць нашую любоў да несмяротных душаў нашых аддзеленых братоў, запрашаючы іх далучыцца да адзінага сапраўднага Касцёла, заснаванага Хрыстом на скале св. Пятра, і пакланяцца Богу так, як гэта рабілася ў згодзе з дзвюма тысячамі гадоў Традыцыі? асабліва менш адрознасці 28 29

Уявім сабе яшчэ больш трагічны выпадак усходняга праваслаўнага хрысціяніна. Калі ён хоць крыху бесстаронна паставіцца да Захаду, ён зможа у традыцыйнай малітве Заходняга Касцёла штосьці старажытнае, урачыстае і прыгожае, прысутнасць духу ранняга Касцёла, эпоху мучанікаў і вызнаўцаў. «Не можа любіць той, – заўважае Арыстоцель, – каму найперш не спадабалася тое, што ён убачыў». Але наш дэмантаж і інавацыі толькі пацвердзяць суровы прысуд, вынесены праваслаўнымі тэолагамі, што Заходні Касцёл знаходзіцца пад уладай рацыяналізму, які з’яўляецца крыніцай пошасці мадэрнізму. Для праваслаўнага галоўная праблема, звязаная з Захадам, гэта тое, што нашая тэалогія – гэта «тэалогія мысліцеля»: мы ствараем новыя тэорыі, пачынаем іх любіць і затым пачынаем змяняць нашы звычаі, практыку і нават нашу літургію, каб яны адпавядалі гэтым тэорыям. На Усходзе першаснае значэнне мае Традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне; гэта павінна быць канчатковай мерай нашых цяперашніх унутраных паставаў і думак, і калі акажацца, што мы адыходзім ад гэтага альбо супраціўляемся гэтаму, мы павінны пакаяцца і навярнуцца. Сёння, бачачы, як лёгка перамяняецца ў сляпую пыху пастава «гары Афон», я не хвалю праваслаўных за іх вернасць Традыцыі; у некаторым сэнсе, яны здрадзілі ёй яшчэ больш, чым гэта зрабіў Захад. Чым я захапляюся, дык гэта іх фундаментальнай паставай адносна спадчыны, якую яны атрымалі: яны жадаюць быць вернымі ёй як каштоўнаму Божаму дару, і менавіта і ёсць духоўна здаровая пазіцыя – значна лепшая, чым пазіцыя заходніх «рэфарматараў» ці то XVI, ці то XX стагоддзя, для якіх каталіцкая Традыцыя – гэта штосьці накшталт рынку, на якім кожны выбірае інгрэдыенты на свой густ. пабачыць гэта

Як жа мы маглі яшчэ больш аддаліцца ад візантыйскай Боскай літургіі якраз у той момант, калі ў адносінах з праваслаўнымі пачало праяўляцца ўзаемапаразуменне, якога не існавала стагоддзямі? Нягледзячы на вялікую і відавочную знешнюю розніцу па сваім духу старажытная літургія, асабліва калі яна цэлебруецца ў форме ўрачыстай спяванай Імшы, вельмі зразумелая для ўсходніх хрысціянаў. Яна размаўляе на той жа мове пашаны, урачыстасці і прыгажосці. У сваіх падарожжах я заўважыў пацвярджэнне гэтаму, бо ўсходнія біскупы, святары і манахі былі больш прыхільныя і сяброўскія да тых заходніх кляштараў, якія захоўваюць першынство літургіі, спеву і іншых сакральных сімвалаў, а таксама сур’ёзна і аддана жывуць пакліканнем сузірання. 30

Такім чынам, несумненны паслясаборны крызіс можна ў вялікай ступені аднесці да літургічнай рэвалюцыі, да дэмантажу традыцыйнага культу Каталіцкага Касцёла. Імша з’яўляецца квінтэсэнцыяй веры; калі моцная, жыццё вернікаў будзе засяроджана на Уладару і Цэнтры ўсіх сэрцаў, нашым Пану Езусе Хрысце. Калі яна моцная, таксама будзе моцным і місіянерскі імпульс: жаданне прывесці пратэстантаў у паўнату веры праз іх асабістае навяртанне, жаданне шукаць сапраўднай еднасці паміж Усходам і Захадам, заснаванай на супольнай духоўнай спадчыне. яна

Святое Пісанне: колькасць ці якасць?

Выдатную ілюстрацыю глыбокіх адрозненняў паміж дзвюма формамі рымскага абраду можна пабачыць у тым, як кожная з іх выкарыстоўвае найвялікшы з усіх тэкстаў: боганатхнёнае Пісанне.

У традыцыйнай літургіі Святое Пісанне прысутнічае паўсюль у форме радкоў, дастаткова кароткіх, каб іх можна было запамятаць, абдумаць і далучыць да свайго малітоўнага жыцця: інтроіт, градуал, аллелюя, антыфона аферторыя, антыфона на Камунію… У старажытнай Імшы Божым словам , і моляцца глыбока, як і належыць абраду, які быў сфармаваны культурай . У найлепшых абставінах (хоць ад гэтага і не менш нарматыўна) Божае слова , прычым мелодыя дасканала адпавядае паэзіі лацінскай мовы. Над якімі тэкстамі ў гэтай слёз даліне (якую мы, сучасныя людзі, шукаючы больш стрэсу, ператварылі ў даліну хуткасных магістраляў і пастаянных электронных лістоў) мы можам спыніцца і паспяваць іх? Як казаў Аўгустын, «спяваць можа толькі той, хто любіць». Мы спяваем словы, якія любім, альбо словы, якія нагадваюць нам пра тых, каго мы любім. Кожны раз, калі на Трыдэнцкай Імшы спяваецца Пасланне ці Евангелле, гэта прымушае маё сэрца біцца хутчэй; гэта спеў любові, спеў чалавечага сэрца, якое трапіла ў раман са спрадвечным Словам. У новай жа літургіі Біблія амаль заўсёды . Тут няма любоўных адносінаў; гэта размераная сустрэча, на якой трэба вырашыць пэўныя справы. моляцца lectio divina спяваецца чытаецца

Насуперак паўсюднаму меркаванню, звычайная форма рымскага абраду таксама прапануе вернікам Пісання, калі казаць пра якасць. Старажытная літургія насычана Пісаннем не толькі ў зменных антыфонах і малітвах, але таксама і ў нязменных частках, і таму яна з большай моцай духоўна ўплывае на душу таго, хто моліцца. Пасланне і Евангелле старога абраду амаль заўсёды карацейшыя, мацнейшыя, больш непасрэдна звязаныя з самім святам, а таму больш эфектыўныя з пункту гледжання педагогікі. Таму старая літургія вельмі добра надаецца для разважання і прапаведавання, заснаванага на Пісанні. Але заўважце, што паспяховай яна будзе толькі тады, калі яна застанецца тым, чым яна з’яўляецца: літургіяй, багатай і поўнай пабожнасці; яна не задумвалася як заняткі па вывучэнні Бібліі. менш 31

Рэдактары лекцыянарыя для Novus Ordo кажуць, што мэтай было дадаць «больш Пісання», каб «карміць люд Божым словам». Аднак старажытны абрад значна больш прасякнуты Пісаннем праз жывое засваенне біблійнай мовы, рытмаў, тэмаў, чым новая Імша, якая, у адрозненне ад старажытнага абраду, прабягае праз «літургію слова» без усялякай . Таму класічны абрад з’яўляецца выдатным пастаянным катэхізатарам для тых, хто аддае сябе ў рукі малітваў і чытанняў. І ў надзвычайнай форме (калі яна рэцытаваная), і ў звычайнай форме да чытання Евангелля даходзіць праз пяць-дзесяць хвілін пасля пачатку Імшы, аднак удзельнік першай з іх будзе лепш падрыхтаваны: яго душа ўжо была апрацавана псальмам 42, двайным «Confiteor», дыялогам «Ostende nobis», узыходжаннем да алтара з дзвюма багатымі суправаджальнымі малітвамі і шматграннай калектай, якая выказвае многае малой колькасцю словаў. А ў звычайнай форме гэтая частка хуткая і раз’яднаная: знак крыжа, прывітанне, «Kyrie» (часта без «Confiteor», які так ці інакш выкарыстоўваецца ў скалечанай форме) і калекта. Няма адчування натуральнага руху, арганічнай цэласнасці; гэта больш падобна на праходжанне праз пункты плану. Затым – ! – чытанне, якое амаль заўсёды чытае свецкая асоба, найчасцей жанчына, апранутая так, каб відавочна выпадаць з шэрагу прыслугоўваючых, нібыта мы хацелі падкрэсліць, што чытанні не з’яўляюцца часткай культу і іх сэнс не заключаецца ў прынашэнні Богу ўцелаўлёнага Слова праз святарскае служэнне. Традыцыйная літургія з’яўляецца больш глыбока біблійнай, таму што яна словы Пісання: малітвы каля прыступак алтара, заснаваныя на псальме; малітва пра агністы вугаль перад чытаннем Евангелля; аферторый са шматлікімі алюзіямі да Пасланняў; псальм, які чытаецца падчас абмывання рук; апошняе чытанне з першага раздзела Евангелля ад Яна – усё гэта прысутнічае нават на  Імшы. Урачыстая спяваная Імша яшчэ больш дыхае літарай і духам Пісання. Божае слова ўплецена ў тканіну старажытнай літургіі, косць ад косці, цела ад цела. затрымкі бах засвоіла ціхай 32

Роля і «вага» Святога Пісання ў старой і новай формах рымскага абраду заслугоўвае большай увагі, і мы вернемся да гэтага пытання ў раздзеле 9, дзе пры дапамозе некалькіх канкрэтных прыкладаў я праілюструю і пашыру крытыку, прапанаваную ў гэтай частцы кнігі.

Рэформа, якая падманула чаканні Сабору

Калі звярнуць увагу на прычыны, па якіх св. Ян ХХІІІ склікаў Другі Ватыканскі сабор – каб паяднаць з Касцёлам усіх яго марнатраўных сыноў і дачок і выйсці насустрач сучаснаму свету, які, здавалася, прагнуў сэнсу, жадаў праўды і чакаў, калі яго саб’е з ног хрысціянскае сведчанне пра сапраўдную годнасць чалавека – то нельга не прыйсці да высновы, што наўрад ці можна было зрабіць горшую рэч, чым змяніць літургію так, як яе змянілі. Сур’ёзныя маладыя людзі, якіх я сустракаў, прагнуць містычнага, таямнічага, «іншага», адным словам, сакральнага, у якім бы абліччы яны яго ні знайшлі; яны прагнуць сімвалічнага рытуалу. Да нядаўняга часу такія рэчы знаходзіліся ў Касцёле пад забаронай на працягу сарака гадоў ці больш. Колькі разоў я бачыў захапленне і трымценне, з якімі людзі майго ўзросту альбо маладзейшыя (гэта значыць народжаныя пасля 1970 года) рэагавалі на сваю першую ўрачыстую спяваную Імшу! Старажытная рымская літургія дае магутны адказ на іхнія найглыбейшыя духоўныя жаданні, што яна заўсёды рабіла для вернікаў цягам стагоддзяў і таксама падчас «навуковых» ХІХ і ХХ стагоддзяў, калі так шмат канвертытаў прыйшло ў Касцёл дзякуючы яго літургіі.

Ёзаф Піпер так каментуе гісторыю, якая распавядаецца ў платонаўскім «Федры» пра міфічнага Тамуза, вынаходніка алфавіта:

Канстытуцыя заклікала да простых і ясных абрадаў, якія амаль не будуць патрабаваць тлумачэння. Нават з такім неадназначным крытэрыем класічны рымскі абрад катэхізуе больш эфектыўна, чым яго наступнік, без патрэбы ў настаўленнях, інструкцыях і тлумачэннях па-за межамі гаміліі. Па сваім характары, у сваіх малітвах, рытуалах, велічы, цішыні, ва ўсім сваім ансамблі элементаў Трыдэнцкая Імша з’яўляецца містагагічнай катэхэзай – нашчадкам шчаслівага саюзу паміж высокай тэалогіяй Айцоў Касцёла і інтэнсіўнай манаскай і народнай пабожнасцю ранніх стагоддзяў. Яна вучыць , знакам і сімвалам; яна вучыць , малітвамі і чытаннямі, багатымі і нязмернымі, але не празмернымі. Той, хто год за годам прыходзіць на старую Імшу, заўсёды здолее атрымаць больш пладоў з багатага саду Касцёла. Sacrosanctum concilium прыкладам словам

Літургічныя рэфарматары заяўлялі, што іх адзіным намерам было даць людзям грунтоўнае духоўнае выхаванне – як быццам у нас яшчэ не было яго . Замест гэтага мы атрымалі кепскую сучасную ежу, якая не можа падтрымліваць жыццё. Мы атрымалі каталікоў, які супраціўляюцца гатаванню Камісіі на вячэры Традыцыі. Аднаўленне традыцыйных заходніх літургій, беручы шырока, з’яўляецца ўмовай выжывання каталіцтва. Традыцыяналістычны рух, заахвочаны заканадаўствам і прыкладам Бенедыкта XVI, благаслаўлёны хуткім прыростам прыхільнікаў, займае пачэснае месца на пярэднім фронце сапраўднай рэформы і адновы, якія заключаюцца перадусім у руплівай любові да Божага дома, да месца, дзе прабывае Яго слава (Пс 69:9, Ян 2:17, Пс 26:8), а таксама ў вернасці нашай слаўнай спадчыне, нашаму праву наследавання ў Хрысце Езусе. ў агромністай колькасці

Гэтая гісторыя… прыводзіць да вечна актуальнай высновы, што тэхнічныя вынаходніцтвы, якія, на першы погляд, спрашчаюць удзел чалавека, у рэальнасці і сапраўднасці робяць адваротнае: яны перашкаджаюць і, магчыма, нават знішчаюць гэты ўдзел. Прастата камунікацыі знішчае сапраўдную камунікацыю. 33

28.Больш падрабязнае абмеркаванне ўзнятых тут пытанняў гл. у раздзеле 11.
29.Праца кардынала Атавіяні шырока вядомая, але ён далёка не адзіны, хто падазраваў існаванне пратэстанцкага ўплыву на Novus Ordo. Два найбольш глыбокія даследаванні зменаў у літургічных тэкстах: Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal: A Comparative Study of the Sundays in Proper Seasons Before and After the Second Vatican Council (London: T&T Clark, 2013) і Anthony Cekada, «Work of Human Hands: A Theological Critique of the Mass of Paul VI (West Chester, OH: Philothea Press, 2010). Хоць я згаджаюся не з усімі аргументамі і вывадамі кс. Сікейды, несумненна, і ён, і д-р Прыстас прадэманстравалі, што пры дапамозе зменаў ці выкрэслівання элементаў, якія маюць доўгую гісторыю ў рымскім абрадзе, Камісія мела намер змяніць – і фактычна змяніла – тэалогію, якую літургія Імшы пераказвае Божаму люду. тэалагічных » »
30.Мае каментарыі таксама датычацца тых рэдкіх месцаў (напрыклад, кляштара Хайлігенкройц ці араторыяў у Лондане, Оксфардзе і Вене), дзе спосаб цэлебрацыі новай літургіі настолькі адпавядае старой літургіі, што чалавек (напрыклад, усходні манах, які наведвае кляштар), не зусім добра знаёмы з рымскім абрадам, наўрад ці зможа заўважыць розніцу.
31.Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу.
32.Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай літургіі, ён робіць гэта як той, хто мае ўнутраную скіраванасць да святарства; ён не робіць гэта ў ролі свецкай асобы. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што чытанні лічацца сапраўднай часткай Імшы (як сведчыць класічнае дзяленне на «Імшу катэхумэнаў» і на «Імшу вернікаў»), хоць гамілія ёю не з’яўляецца, прынамсі не ў тым самым сэнсе. Я хацеў бы таксама дадаць, што існуюць такія парафіі і капліцы, у якіх чытанні выконваюць адпаведна апранутыя мужчыны-міністранты, што можна лічыць прымальным, хоць і часовым рашэннем у кантэксце звычайнай формы рымскага абраду.
33.« перакл. Richard Winston і Clara Winston (South Bend, IN: St. Augustine’s Press, 2000), 101, цыт. « 274c5. Enthusiasm and Divine Madness: On the Platonic Dialogue «Phaedrus», Phaedrus»
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
03 июня 2020
Объем:
291 стр. 2 иллюстрации
ISBN:
9785449892720
Правообладатель:
Издательские решения
Формат скачивания: