Читать книгу: «Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла», страница 3

Шрифт:

Калі не станеце як дзеці

Крызіс пакліканняў у паслясаборным Касцёле пасрэдна альбо непасрэдна звязаны з дэмантажом і баналізацыяй літургіі. Гэта становіцца зразумелым усё больш і больш. Чаму ж тады традыцыйныя рэлігійныя ордэны і таварыствы апостальскага жыцця квітнеюць і выбухаюць пакліканнямі? Сэрца чалавека сумуе па найвышэйшым сэнсе і мэце жыцця, па смаку дасканаласці і святасці, а звычайная форма рымскага абраду не адказвае на гэтае прагненне. Праблему новай формы Імшы можна сфармуляваць даволі проста: яна не мае ані містычнай цішыні, характэрнай для старой ціхай Імшы, ані драматычнай прыгажосці, характэрнай для ўрачыстай спяванай Імшы. Яна не ззяе ані знешнім выразам трыумфальнага святкавання, ані ўнутраным вымярэннем сузіральнай малітвы. Таму яна не мае ані знешняга бляску, ані ўнутранай глыбіні старога абраду. У сваіх спробах быць усім для ўсіх яна не сталася нічым для нікога. У сваім імкненні дайсці да невядомага «сучаснага чалавека» яна стварыла пустэчу. Аднак ласка не зносіць пустэчы яшчэ больш, чым прырода.

Цягам дзесяцігоддзяў літургісты выступалі за адмысловыя «Імшы для дзяцей», і, паколькі людзі схільныя слухацца экспертаў незалежна ад таго, колькі ў іх прапановах здаровага сэнсу, многія парафіі ўвялі такія рэдуцыраваныя Імшы. Смутная рэальнасць заключаецца ў тым, што стандартная новая Імша— гэта штосьці накшталт дзіцячай Імшы з яе спрошчанымі малітвамі, падручнікавай структурай і незмястоўнай празрыстасцю. Насамрэч – і гэта таксама горкая іронія, – новы абрад не здольны настолькі ж эфектыўна выхоўваць душы дзяцей, наколькі гэта робіць стары абрад. Уявіце сабе розніцу паміж дзіцём, якое бачыць традыцыйную ўрачыстую спяваную Імшу, і дзіцём, якое бачыць тыповую нядзельную парафіяльную Імшу. Кожны, хто разбіраецца ў дзіцячай псіхалогіі, здолее зразумець, якая з гэтых літургій, спалучаная з катэхізацыяй, дасць больш глыбокі доўгатэрміновы плён. 21   ўжо

Мой сын, цяпер ужо юнак, дзіцём прысутнічаў на некаторых Трыдэнцкіх Імшах, але то быў час, калі мы не маглі знайсці спяваную Імшу, каб у ёй удзельнічаць. Калі яму споўнілася больш-менш сем гадоў, нам пашчасціла ўдзельнічаць у  пасля больш чым гадавога перапынку. Калі мы вярнуліся дадому, ён узяў ліст паперы і без усялякіх просьбаў з нашага боку намаляваў тое, што ён бачыў на алтары (гл. ілюстрацыю). Заўважце, якім чынам адлюстраваны ключавы момант цэлебрацыі, прынашэнне ахвяры нашага Пана, і як перададзена неад’емная сакральнасць гэтага моманту: высокі келіх, перабольшаныя свечнікі, прыслугоўваючы звоніць у званкі, крыху схіліўшыся. Мой сын ніколі не маляваў Імшы Novus Ordo, нават самай пабожнай; магчыма, яна ніколі не ўражвала яго альбо не кранала так, як Трыдэнцкая Імша. Я ўжо чую, як літургічныя эксперты кажуць: «Ён не разумеў гэтай Імшы, бо ён не мог перакласці (і нават ) кожнае лацінскае слова». Вам, літургічныя эксперты, якім так патрэбны глыток здаровага сэнсу, я адкажу: ён убачыў і бясслоўна ўхапіў самую сутнасць Імшы – велічны, таямнічы, прыцішаны і святы акт пакланення, засяроджаны вакол Цела і Крыві Хрыста. Калі ласка, адкажыце мне: што разумее і з чым выходзіць сямігадовае дзіця пасля тыповай англамоўнай парафіяльнай літургіі? Альбо не, не кажыце! Я лепш распавяду вам, што сказала мая дачка, якой тады было чатыры гады, калі яна ўбачыла як дарослая жанчына выконвала функцыю галоўнага міністранта: «Мама, мама, жанчыны-святары ўсё ж бываюць!» Нагода для спакойнай катэхэзы і ціхага абурэння. Такая літургія – гэта банкрут яшчэ да свайго пачатку; а пакуль яна не скончыцца, мы будзем сведкамі пародыі на каталіцкую Традыцыю. Толькі таямнічая прысутнасць Хрыста не дае ёй зрабіцца поўнай пародыяй. Missa cantata пачуць

Найвышэйшая «Імша для дзяцей» – я маю на ўвазе кожную асобу, ад малюткага хлопчыка да старога, якая хоча жыць пакліканнем дзяцінства, а не тых, хто застаецца на дзіцячай ступені чалавечага развіцця, – гэта Трыдэнцкая Імша ва ўсёй сваёй прыгажосці, якая кожнага прысутнага аглушае артадаксальнасцю і кожнаму нашэптвае таямніцу. Калі вы хочаце мець поўны касцёл каталікоў, якія ведаюць, любяць і практыкуюць сваю веру, дайце ім літургію патрабавальную, глыбокую і дасканалую. Яны дарастуць да гэтага выкліку. Чаму ж гэтага не бачылі рэфарматары літургіі і чаму іх сённяшнія паслухмяныя прыхільнікі не бачаць, што людской душы патрэбна пэўная незразумеласць, бязгучная глыбіня, крыніца супраціву і цяжкасці, чужая веліч, якая рэзка кантрастуе са знаёмымі і павярхоўнымі справамі штодзённага жыцця? Чалавеку патрэбна гэта, каб ведаць, хто ён і чаму ён тут. Без гэтага ён умацуецца ў нігілістычным меркаванні, што штодзённае жыццё – гэта пастка, з якой ён ніколі не вызваліцца. Літургія дакладна не павінна быць лёгкадаступнай і зразумелай. Такімі павінны быць адносіны ў бізнэсе, а нашыя справы з Усемагутным Богам не могуць быць настолькі празрыстымі і нефармальнымі. «Я той, Які ёсць, а ты тая, хто не ёсць», – сказаў Пан св. Кацярыне Сіенскай. Літургія павінна перадаваць нам (або прынамсі мець магчымасць перадаваць) агромністае адчуванне ўніверсальнасці Бога і мізэрнасці чалавека ў тым выглядзе, у якім яны з’ядналіся ў неспасцігальнай таямніцы Езуса Хрыста, сапраўднага Бога і сапраўднага Чалавека, недасяжнага перасячэння Усяго і Нічога ў шлюбе, які зрабіў Усё слугою Нічога, каб з Нічога пачало існаваць вечнае сяброўства з Усім. «Як жа гэта станецца, калі я мужа не ведаю?» – Я не ведаю, наколькі людскі патэнцыял можа ахапіць Бога, і нават пад натхненнем Духа гэта застаецца для мяне таямніцай, бо нішто з гэтага па-людску не мае «сэнсу», але ўсё ж яно мае нашмат больш сэнсу, чым усё, што калісьці прыходзіла ў галаву чалавеку. Гэта суцяшальная загадка, вакол якой традыцыйная літургія круціцца аж да пэўнай знямогі. Прыгадайце візантыйскі абрад з яго хвалепадобнымі паўторамі: «Госпадзе, змілуйся» і «Дай нам, Госпадзе»; паглядзіце на традыцыйны рымскі абрад з яго геаметрычнай харэаграфіяй, змястоўнымі перыядамі цішыні і драматычнымі жэстамі. духоўнага

Таму давайце раз і назаўсёды пакінем абсурднае сцвярджэнне, што «людзі не могуць зразумець, што адбываецца на лацінскай Імшы, але ўсе разумеюць, што адбываецца на англійскай Імшы». Насамрэч самы нямыты, непісьменны селянін Сярэднявечча лепш ведаў, што адбываецца ў велічным прэзбітэрыі яго мясцовага касцёла. Гэты селянін, часткова з вітражоў, прыгажосцю і складанасцю якіх мы захапляемся дагэтуль, ведаў, што Бог памёр за яго, што Кроў Езуса змывае ягоныя грахі і што ўсё гэта цудоўным чынам прысутнічае ў Імшы. Селянін ведаў гэта лепш за сучаснага парафіяніна, які сядзіць у выбеленым касцёле сярод нязграбных прадметаў і не можа ясна вызнаць веру ў Сапраўдную Прысутнасць нашага Пана ў Эўхарыстыі, які блытае любоў з эмацыйнасцю і малітву з супольным спевам. Той від разумення, які сапраўды важны падчас Імшы, здольны набыць кожны вернік, які ўвойдзе ў касцёл на  літургію: гэта інтуітыўнае разуменне таямніцы Уцелаўлёнага Слова, якое стала ежай для нас; разуменне адзінай і ўніверсальнай ахвяры Кальварыі, прысутнай сярод нас. Любое іншае «разуменне», незалежна ад актыўнасці ўдзелу, з’яўляецца ілюзіяй рэальнасці, скажэннем формы, адцягваннем увагі ад таго, што сапраўды мае значэнне. Імша на роднай мове – гэта зусім не гарантыя таго, што чалавек зразумее Імшы. Наадварот, калі аправа цырымоніі абсалютна знаёмая, удзельнік можа лёгка падумаць, што ён да канца разабраўся ў сутнасці гэтай цырымоніі. Знаёмае робіцца руцінай, а руціна пачынае ігнаравацца. Наша ўласная мова – гэта зона камфорту, якая абараняе нас ад шоку Евангелля, ад скандалу Крыжа, ад прывабнасці невядомага. Я хутчэй пагадзіўся б на вялікую дозу чужароднасці, на несучасную музыку, на дзіўныя словы, на архаічную мову, на рытуальныя рухі, вельмі непрыстойныя для дэмакратычнага грамадства. Чалавек, кінуты ў такую сітуацыю, прынамсі ведае, што ён мае справу з чымсьці абсалютна адрозным і, магчыма, нашмат больш глыбокім, чым яго штодзённыя заняткі. сапраўдны святую таямніцу

Verbum caro factum est супраць шматслоўнасці

Калі мы жадаем, каб «люд» удзельнічаў у літургіі актыўна, дзе разумеецца так, як гэта разумее : як павышанае ўсведамленне і ўспрымальнасць да рэлігійнай мовы і сімволікі з адпаведнымі адказамі, чутнымі і нячутнымі, вербальнымі і невербальнымі, то нам трэба пастарацца паважаць элементарную будову людской псіхалогіі. Павольная працэсія з прыгожа ўбраных служыцеляў, якая паважна падыходзіць да алтара пад магутныя гукі духавога аргана альбо пад нябесны спеў хору, ахоплівае пачуцці і душу, прыводзячы да больш глыбокага і працяглага эфекту, чым кепска апрануты святар, які ў свабоднай манеры выходзіць з сакрыстыі і пачынае Імшу блытанай прамовай з элементамі персанальных перажыванняў. Калі літургія не можа адразу штосьці сэнсоўнае прастадушнаму дзіцяці, яна правалілася. Паклон святара, які прамаўляе «Confiteor», акаліт, які разгойдвае кадзільніцу, іерархічна расстаўленыя на ўрачыстай Імшы субдыякан, дыякан і святар, магутная цішыня Рымскага Канона – усе гэтыя рэчы прамаўляюць наўпрост да сэрца, нават да сэрца малога дзіцяці, якое здолее сядзець ціха і глядзець, як рабілі шматлікія дзеці, бачаныя мною, нават на доўгіх урачыстых літургіях. Літургія Novus Ordo можа мала што сказаць такім душам, таму што яна толькі , яна не , не кланяецца, не шэпча, не маўчыць, не чувае, не гойдае кадзільніцу, не выконвае мелодыі, не кіруе расстаноўкай служыцеляў па меры таго, як яны выконваюць свае разнастайныя абавязкі. Значэнне, сказанага слова тым меншая, чым большую яму прыдаюць значнасць. У крайнім выпадку мы маем літургію, на якой вельмі шмат чаго кажуць, але рэдка на вока ці ў вуха трапляе штосьці ўрачыстае ці сакральнае. participatio actuosa Касцёл паказаць кажа робіць моц

Аднойчы ў нядзелю я і мая жонка ўдзельнічалі ў Імшы Novus Ordo ў венскім Карлскірхэ, і ўся літургія была толькі словамі, словамі, словамі. Святар выйшаў з сакрыстыі і пачаў гаварыць. Ішла размова. Ішлі чытанні, ішла гамілія, ішоў аферторый, ішоў канон – заўсёды словы, рэдка песня, ніколі . Пасля апошняй малітвы святар вярнуўся ў сакрыстыю. Усё. З пункту гледжання фенаменалогіі, гэта было не што іншае, як малітоўнае набажэнства. Кожнае дзіця, якое было там, – дзіця гадамі альбо дзіця сэрцам – знайшло б недастаткова спажытку для людской прыроды, нават калі б яно прыняло найвялікшую духоўную ежу ў выглядзе святой Эўхарыстыі. У гэтым і заключаецца праблема: колькі можа цягнуцца сітуацыя, калі самая сутнасць і мэта літургіі, яе бясконца каштоўны дар Цела і Крыві Пана Езуса, знаходзіцца ў супярэчнасці з яе пустой, банальнай формай, з бездарожнай пустыняй, у якой не жыве ніводзін чалавек? Мераючы стандартамі сакральнай значнасці, новая літургія, перапоўненая шматслоўнасцю і музыкай «мюзак», часта з’яўляецца нежывой пустыняй. лацінскай сімвал

У адным інтэрв’ю выключна прамалінейны кардынал Ранжыт (у той час ён працаваў у Кангрэгацыі Божага культу) сказаў наступнае:

«Пачуццё сур’ёзнасці» – гэта менавіта тое, прасоўванню чаго служыць урачыстае выкананне рытуалу альбо цырымоніі, бо пры гэтым ствараецца і выхоўваецца правільная ўнутраная пастава тых, хто моліцца, – усведамленне таго, што мы кленчым ці хутка будзем кленчыць перад Каралём каралёў і Уладаром уладароў, укрыжаваным і ўваскрослым Збаўцам, укрытым пад вэлюмам Найсвяцейшай Эўхарыстыі, і што гэтае наша прывілеяванае становішча патрабуе ад нас найвышэйшай пакоры, пакланення і прагі святасці. Толькі тады, калі гэтыя цноты (а таксама іншыя, блізкія да іх) будуць характарызаваць кожны аспект нашай публічнай малітвы, у нас будзе сапраўдная сакральная літургія, верная сваёй нязменнай прыродзе і таму духоўна здаровая і бяспечная для тых, хто ў ёй удзельнічае. бачным і чутным чынам

Калі я гляджу на тое, што казалі св. Ян ад Крыжа, св. Тэрэза Авільская і св. Тэрэза з Лізьё пра свой досвед святой літургіі ў агульным кантэксце свайго імкнення да сузіральнага саюзу з Найсвяцейшай Тройцай, я пытаюся ў сябе: ці распазналі б яны «поўную, канчатковую Ахвяру, на якую ўсе правобразы звярнулі свае вочы» (Крэшо) у збяднелых сходах сённяшніх парафій? Альбо, калі б яны нягледзячы на ўсю бязладзіцу распазналі ў гэтай непрыхаванай рэальнасці гарантаваную Богам ахвяру, якою б была іхняя рэакцыя? Гэта маглі б быць толькі крайні сполах, замяшанне, смутак, нават жах і справядлівае абурэнне. Не будзем паддавацца ілюзіям: святыя лепш чым хто ведаюць, у чым заключаецца сутнасць літургіі, бо яны нібы ўзнесеныя ў нябесную літургію і ў захапленне яе цалкам адкрытай рэальнасцю. Яны больш за нас усведамляюць зневажальны характар і шкоду зямной літургіі, якая так кепска адлюстроўвае ці нават проста супярэчыць сваёй нябеснай мадэлі. Калі мы хочам прыпадобніцца розумам да Хрыста, нам трэба таксама прыпадобніцца розумам да святых, якія найлепш наследавалі Яго. Гэта азначае, што трэба перастаць ісці на кампрамісы, калі мова заходзіць пра пакланенне Усемагутнаму Богу; нам трэба старанна пазбягаць і выганяць з нашых касцёлаў усялякую пасрэднасць, банальнасць, свецкасць і мадэрнізм. Больш за тое, разумнае стварэнне – ці то анёлы, ці то чалавек – прыносіць Богу належнае, паважлівае пакланенне; наш абавязак, больш фундаментальны і больш неадкладны, чым любыя іншыя справядлівыя абавязкі, гэта праслаўленне, благаслаўленне, пакланенне і падзяка Найсвяцейшай Тройцы – нашаму першаму пачатку і апошняму канцу, – такія, якія адпавядаюць Яе славе і велічы. Менавіта такое пакланенне прыносіць Езус Хрыстус, Найвышэйшы і Вечны Святар і Галава Містычнага Цела, у еднасці са сваімі членамі ў Каталіцкім Касцёле, згодна з законнымі абрадамі, якія Ён натхніў праз працу Святога Духа на працягу стагоддзяў. 23 24 25 абавязана

Місія аднаўлення традыцыйнай Імшы (а для тых, хто пакліканы да гэтага, яшчэ і паралельная праца па «рэфармаванні рэформы») надзвычай складаная. Перад абліччам пастаяннага бязлітаснага супраціву з боку пэўных біскупаў і святароў, якія пасвяць (калі можна ўжыць такое слова) недавыхаваных і нецікаўных вернікаў, мы часам можам трапіць у спакусу роспачы альбо прынамсі адчуць знеахвоту. У такія часы, як гэты, калі наш рух асветлены новай надзеяй і энергіяй, але сутыкаецца з супрацівам і вялікімі перашкодамі, нам трэба часта нагадваць сабе пра тое, што поспех прыйдзе (і можа прыйсці) толькі ад Таго, Хто з’яўляецца ўсемагутным. «Езус, зірнуўшы на іх, сказаў: «У людзей гэта немагчыма, але не ў Бога; бо ў Бога ўсё магчыма» (Мк 10:27). Якім бы ні быў наш прыжыццёвы літургічны лёс, якім бы ні быў поспех у нашым змаганні, мы ведаем, што Хрыстус, наш Кароль, у сваіх пакутах, уваскрасенні і ўнебаўшэсці ўжо перамог свет і чакае, калі мы далучымся да Ягонай перамогі. «Гэта Я сказаў вам, каб вы мелі ўва Мне спакой. У свеце зведаеце ўціск, але будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16:33). Гэты свет няспыннай барацьбы – гэта наш выпрабавальны палігон, на якім наш Пан правярае нашую вернасць справам Праўды (пар. Ян 18:37). Пасля добрага змагання, пасля знішчэння плямы нашых грахоў мы перанясемся ў святыню, не людскімі рукамі збудаваную, да трона, які няможна разбурыць, да алтара, які ніколі не будзе перасунуты – да невымоўнай прыгажосці Хрыста, да Бога бясконцага суцяшэння і хвалы, Якому «благаслаўленне і слава, і мудрасць, і падзяка, і пашана, і сіла, і моц… на вякі вякоў. Амэн» (Ап 7:12).

На працягу гадоў літургія падвяргалася шматлікім злоўжыванням, а многія біскупы ігнаравалі іх. У motu proprio Папа Ян Павел ІІ выказаў гаротную просьбу, якая была не чым іншым, як заклікам да парадку ў Касцёле і да больш сур’ёзнага стаўлення да літургіі… Перад абліччам такой сітуацыі Святы Айцец [Бенедыкт XVI] не мог маўчаць: як мы бачым ў лісце да біскупаў наконт motu proprio, а таксама ў яго шматлікіх прамовах, ён мае глыбокае пачуццё пастырскай адказнасці. Таму гэты дакумент, акрамя таго, што ён з’яўляецца спробай дайсці да еднасці з Супольнасцю св. Пія Х, таксама можна назваць знакам, моцным заклікам паўсюднага пастыра да зброі, да пачуцця сур’ёзнасці. Ecclesia Dei adflicta 22

Раздзел 2. Слова Бога і шматслоўнасць чалавека

Аднойчы мне на думку прыйшло такое параўнанне: імправізаваныя прамовы падчас парафіяльнай Імшы на народнай мове – гэта літургічны эквівалент разрастання прыгарадных раёнаў.

Многія з нас сустракаліся з выпадкамі разрастання казанняў. Я хацеў бы ўзгадаць два прыклады, якія варта прывесці менавіта таму, што святары, пра якіх я кажу, былі ў кожным сэнсе вернымі і пабожнымі і насамрэч верылі ў Сапраўдную Прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі. Можна было б прывесці і прыклады няверных святароў; аднак тут я хачу паказаць, што штосьці не так менавіта з абрадам Імшы, калі ён незаўважна ўплывае на  цэлебранта і той робіцца прамоўцам, а не перадатчыкам. У першым выпадку святар перад малітвай «Ойча наш» сказаў не «памятаючы збавенныя запаведзі і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся казаць» ці штосьці падобнае, а вось што: «Сабраныя нашым Збаўцам Езусам Хрыстом як Божая сям’я, мы слухаем Яго і вучымся Яго малітве, у якой мы просім аб выкананні Божай волі і молімся аб ласцы прабачаць тым, хто зграшыў супраць нас і супраць нашых любімых, у той самы час пакорна просячы Пана прабачыць нам тыя моманты, калі мы падводзілі Яго». У іншым выпадку, гэтым разам перад «Пане, я не варты», іншы святар прамовіў такую імправізацыю: «Вось Езус, наш брат, добры пастыр, рахманае Ягнё, Ён бярэ на сябе грахі свету, Яго Кроў адкупляе нас, а да Яго Цела – Касцёла – мы пакліканыя як браты і сёстры. Мы маем шчасце і благаслаўленне раздзяляць гэтую вячэру, але паколькі мы часам падводзілі Яго, цяпер мы молімся: Пане, я не варты…» кожнага

Чуючы такія пакручастыя экстрапаляцыі імшальных тэкстаў усё сваё жыццё (я нарадзіўся ў год Пана 1971, калі мастацкі густ, верагодна, дасягнуў такога дна, ніжэй за якое яму не дазвалялі апусціцца законы метафізікі), я ўвесь час здзіўляюся, што Папа і біскупы дагэтуль не ачунялі і не забаранілі ўсе падобныя імправізацыі яшчэ шмат часу таму. Ужо дарослым, падчас шчаслівых момантаў наведвання Боскай літургіі св. Яна Хрызастома і іншых візантыйскіх літургічных набажэнстваў, я не мог не заўважыць, што там не сустракалася тэксту, які не быў бы прадпісаны; усё, што святар і люд павінны былі гаварыць ці спяваць, было дакладна і адназначна ім. Тое самае назіраецца і ў традыцыйным лацінскім абрадзе, а таксама ў гістарычным абрадзе Каталіцкага Касцёла ці праваслаўных супольнасцяў. Заахвочваць і нават дазваляць спантаннасць у святой літургіі – гэта чыстая і адназначная . Ёзаф Ратцынгер добра заўважыў: «Веліч літургіі залежыць… ад яе неспантаннасці ()». Калі здагадкі гісторыкаў верныя, то ў раннія стагоддзі мясцовыя Касцёлы маглі ў пэўнай ступені імправізаваць, але гэта быў адносна кароткі час, пасля якога літургічныя тэксты ў розных абрадах пачалі прадпісвацца адпаведнай касцёльнай уладай, а іх фармуляванне стала лічыцца нармальнай справай. Як у веравучэнні, так і ў літургіі Святы Дух вядзе Касцёл да паўнаты праўды; стабільнасць літургіі, стрыманасць святара і ўрачыстасць рытуалу з’яўляюцца яўнай часткай гэтага працэсу навучання – працэсу пакорнага памяншэння ў сферы «крэатыўнасці», каб наш Пан, уцелаўлёнае Слова Праўды, мог зрабіцца вялікім у сваёй дамінуючай, жыццядайнай Прысутнасці. Біскупы і святары ні ў якім разе не з’яўляюцца ані аўтарамі, ані імправізатарамі, а толькі спадкаемцамі і распарадчыкамі гэтага дару. Як бы таленавіта ў іх ні выходзіла паэтычнае ўпрыгожванне Імшы, яны з’яўляюцца слугамі спадчыны і зазвычай нікім болей. Калі тэксты былі ўкладзены і зацверджаны, ужо не застаецца ані магчымасці, ані патрэбы для слоўнай імправізацыі. ніколі дакладна дадзена кожным навінка Unbeliebigkeit 26 27

Слова супраць шматслоўнасці

Рэфармаваная рымская літургія ў тым выглядзе, у якім яна цэлебруецца сёння ў большасці касцёлаў, вельмі часта прадпісаныя тэксты і вельмі мала тыя ж тэксты, а таксама ўключае ў сябе надта мала цішыні – найлепшага спадарожніка спеву. У Боскай літургіі св. Яна Хрызастома падчас набажэнства выкарыстоўваецца вельмі вялікая колькасць літургічнага тэксту, нашмат больш, чым у Трыдэнцкай літургіі, аднак увесь гэты тэкст успрымаецца роўна, таму што, з аднаго боку, вернікі і кантары большую яго частку, а з іншага боку, у алтарнай частцы святыні святары і дыяканы ціха рэцытуюць малітвы. Кожны ведае альбо можа лёгка даведацца, што гэта за «прыватныя» малітвы, таму не ствараецца ўражання непраходнага раздзелу паміж духавенствам і свецкімі вернікамі. У выніку ствараецца такі эфект, нібы з розных крыніцаў, як дым кадзіла, уздымаецца адзіная хваля малітвы на хвалу Найвышэйшага Бога. Тое самае датычыцца ўрачыстай спяванай Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. На ёй многія літургічныя тэксты спяваюцца ўголас (антыфоны, Kyrie, Gloria, Пасланне, Евангелле і г. д.), тады як святар і іншыя служыцелі ціха прамаўляюць свае ўласныя малітвы. Рымская Імша больш стрыманая і ўмеркаваная, чым яе візантыйскі аналаг, аднак іх падабенства можна лёгка бачыць у паэтычнасці жэстаў, у паліфоніі і шчыльнасці малітваў, у прыгажосці ўбрання і спеваў, у агульнай атмасферы боскай таямніцы. рэцытуе спявае спяваюць іншыя

У параўнанні са сваім сучасным аналагам, традыцыйная Імша з’яўляецца парадаксальнай літургіяй, бо яна мае больш тэксту, але менш шматслоўнасці. Калі паглядзець у кнігі, там будзе больш малітваў, больш лексікі, аднак, несумненна, агульнае ўражанне будзе такім, быццам шматслоўнасці, «тэкставасці» ў гэтай Імшы менш, чым мы адчуваем у выпадку Novus Ordo. Растлумачыць гэты парадокс даволі лёгка. Па-першае, як і ў выпадку традыцыйных літургій, незалежна ад абраду, у  ёсць шмат малітваў, якія святар чытае ціха альбо прыцішана, пакуль адбываюцца іншыя рэчы альбо гучаць спевы. Novus Ordo са сваім рацыяналізмам, характэрным для ўсіх навінак, патрабуе, каб амаль усё прамаўлялася гучна і, што яшчэ горш, абвяшчалася ўсяму свету. З-за гэтага ўся Імша можа выглядаць, як пабожная прамова, асабліва ў касцёле з мікрафонамі, гаманлівым цэлебрантам альбо і тым, і іншым. ўсіх usus antiquior

Па-другое, малітвы класічнага рымскага абраду нашмат больш устойлівыя, прадказальныя, паэтычныя і глыбокія. Гэта азначае, што святар і люд даволі моцна прывыкаюць да іх, аднак знаходзяць іх бясконца багатымі ў змесце. Чым больш іх паўтараеш, тым лепшымі яны становяцца. Хто ж будзе аспрэчваць, што адной з найбольш любімых якасцяў традыцыйнай літургіі з’яўляецца тое, што яе можна вельмі добра спазнаць? Вы ведаеце, што ідзе наступным, і вы ведаеце, што вам гэта ; ваш закеўзаны імшалік робіцца вашым сябрам; вы асцярожна і з ўдзячнасцю ўваходзіце ў дух літургіі, а яна кіўком кліча вас, каб зноў падзяліцца сваімі сакрэтамі. У гэтым сэнсе традыцыйная Імша прадстаўляецца як ціхае, зыркае святло, у якое чалавек можа ўвайсці, увабраць яго, аддацца яму. У новай жа Імшы ландшафт, надвор’е і дарожныя знакі пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад выбару таго ці іншага набору варыянтаў; там і тут з’яўляюцца спантанныя каментары, чытаюцца кепска ўкладзеныя малітвы вернікаў і г. д.; у ёй надта мала таго, што з дня ў дзень застаецца . Найгоршы вынік з гэтага ўсяго такі, што пра медытацыю можна забыцца. патрэбна нязменным

21.Мае артыкулы пра літургічную рэформу крытыкавалі за супярэчнасць самім сабе, таму што, кажуць, я эксперт, які пытаецца, ці варта давяраць літургічным экспертам. Аднак я ні ў якім разе не з’яўляюся «экспертам» у сэнсе чалавека, які настолькі захапіўся вузкай навуковай дысцыплінай, што страціў здольнасць бачыць цэльную карціну: Традыцыю і яе тэалогію. Я з гонарам лічу сябе аматарам, які імкнецца ісці крокамі Бенедыкта XVI, які таксама не з’яўляецца ані «літургістам», ані «літургічным экспертам» у сціслым значэнні. Дарэчы, менавіта таму самазваныя эксперты ўплывовых колаў зазвычай адкідваюць меркаванні Папы Бенедыкта на тэму літургіі.
23.Гл. 1 Кар 2:16, 4:16, 11:1; 1 Тэс 1:6; Гбр 6:12.
24.Гл. Raymond Leo Cardinal Burke, «Sacred Liturgy and Asceticism: Respect for the » 17 (2013), 3—30; той жа, « and the Sacred Liturgy,» у выд. « рэд. Janet E. Rutherford і James O’Brien (Dublin, IE: Four Courts, 2013). Ius Divinum , Antiphon Ius Divinum Benedict XVI and the Roman Missal»,
25.Успрымаючы як дадзенае, што ў Каталіцкім Касцёле існуе мноства законных абрадаў, пра што шмат кажа Магістэрый, я лічу больш важным падкрэсліць, што арганічнае развіццё літургіі – гэта рэальнасць, якую задумаў і рэалізуе Святы Дух, а не сумная гісторыя дадаткаў і адхіленняў, якія павінны вычысціць літургічныя навукоўцы ў бліскучых даспехах. Дастаткова будзе працытаваць аўтарытэтнае вучэнне Папы Пія ХІІ, які, кажучы пра «некаторых асобаў, якія без разбору схіляюцца да аднаўлення ўсіх старажытных абрадаў і цырымоній», сцвярджае наступнае: «Несумненна, літургія старажытных часоў годная ўсялякай пашаны. Але старажытны звычай не павінен лічыцца больш падыходзячым ці адпаведным, ці то сам па сабе, ці то дзеля свайго значэння для пазнейшых часоў і новых сітуацый, па той толькі прычыне, што ён нясе смак і пах старажытнасці. Больш новыя літургічныя абрады таксама заслугоўваюць пашаны. Яны таксама абавязаныя сваім натхненнем Святому Духу, Які дапамагае Касцёлу ў кожныя часы аж да сканчэння веку. Гэта таксама крыніцы, якія велічная Нявеста Езуса Хрыста выкарыстоўвае для закладання і развіцця святасці чалавека» (энцыкліка , 61). Mediator Dei
22.Часткі гэтага інтэрв’ю даступныя на wdtprs.com/blog/2007/11/archbp-ranjith-interview-in-losservatore-romano-on-liturgy/.
26.Йозеф Ратцингер, «Дух литургии» у выд. «Богословие литургии» (Благотворительный фонд имени святителя Григория Богослова, 2017), с. 168.
27.Я кажу «зазвычай», таму што заўсёды існуюць натхнёныя тэолагі, такія як св. Раман Сладкапеўца альбо св. Тамаш Аквінскі, якія дзякуючы асаблівай боскай харызме робяць свой унёсак у тэкст літургіі. Але гэта не мае нічога супольнага з рознымі камісіямі.
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
03 июня 2020
Объем:
291 стр. 2 иллюстрации
ISBN:
9785449892720
Правообладатель:
Издательские решения
Формат скачивания: