Объем 280 страниц
2012 год
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
О книге
У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.
Не магу ўспомніць, чаму я калісьці купіў гэтую кнігу. Можа фільм здымалі? А можа хто і параіў... Мне спадабалася, што Людміла Рублеўская пераносіць нас на канец 18-га стагоддзя. Яна і сама кажа, што ёй самой цікавы гэты перыяд. А ці шмат мы можам успомніць беларускай літаратуры пра гэты час? Калі яшчэ ёсць Рэч паспалітая, але і Расійская імперыя ўжо ля мяжы стаіць са зброяй. Малады вучань Пранціш Вырвіч едзе дадому з калегіюма, з якога быў адлічаны. На шчасце ці на бяду яму трапілася карэта з нейкім панам, які прадаў Вырвічу слугу за дробязь. Слуга - доктар навук Баўтрамей Лёднік, які сапсаваў сваё жыццё цягай да алхіміі, таму адукаваны інтелігент з двумя дыпломамі вымушаны рабіць тое, што яму скажа гаспадар. І вось гэтае знаёмства змяніла жыццё і аднаго і другога. Усё навокал закруцілася як карусель. І спроба зарабіць грошы на лячэнні ў карчме, і знаёмства з прыгожай паненкай, і таямнічае пісьмо да Сапегаў, і набліжаючаяся вайна паміж Сапгеамі і Радзівіламі, і выратаванне каханкі Лёдніка і г.д. Няма ніводнай хвілінкі, каб адпачыць. То весялішся на свяце, то плачаш у турме. Пранціш - малады хлопец, які хоча, каб яго паважалі, бо ён - шляхціч. Хоць і бацька небагаты. Рэзкі, бязглузды крыху, спачатку робіць, потым думае. Лёднік - выхаваны, мудры, добры, але разумее, што яго шлях пайшоў некуды не туды і цяпер ён як сабака на ланцугу. Мова крышачку складаная, да самага канца так і не прывык да яе, чытаў уважліва, каб не прапусціць важнае. З кнігі можна даведацца, як жылі у тыя часы, аўтарка пастаралася дакладна перадаць быт мінулага. Шмат гумара. Гэта ўсё мне вельмі спадабалася. Але я не вельмі люблю авантурныя раманы, дзе ўсё хутка мяняецца, і героі трапляюць з адной пасткі ў другую. У кагосьці гэтых прыгод хопіць на ўсё жыццё, а тут толькі першая частка цыкла. Амаль за тыдзень ці некалькі героі нават не прыселі, каб адпачыць ад прыгод. Каму такая літаратура падабаецца - вельмі раю. Мне крышачку зашмат прыгод, спыніце карусель, я саскочу=) 7/10.
BY: Дзіўныя прыгоды Пранціша Вырвіча. Юнак - безразважна адважны, але бедны шляхціч, які не вельмі імкнецца да ведаў. На пару з доктарам Баўтрамеем Лёднікам, а знаёмства іх было пры вельмі нечаканых абставінах, іх чакае шмат небяспечных прыгод. Захапляльны сюжэт з дэталямі з гісторыі. Нават дзіўна, як жыццё можа зблізіць розных людзей, прымусіць іх залежаць адзін ад аднаго і, у той жа час, бачыць адно ў адным не толькі дрэннае, але і добрае. І гэта прывядзе да сапраўднага сяброўства. Думаю, што аматарам прыгод кніга абавязкова спадабаецца.
RU: Удивительные приключения Прантиша Вырвича. Юноша - безрассудно смелый, но бедный шляхтич который не очень-то стремится к знаниям. На пару с доктором Баутрамеем Лёдником, а знакомство их было при очень неожиданных обстоятельствах, их ждет много опасных приключений. Захватывающий сюжет с деталями из истории. Даже удивительно, как жизнь может сблизить разных людей, заставить их зависеть друг от друга и, в то же время, видеть друг в друге не только плохое, но и хорошее. И это приведет к настоящей дружбе. Думаю, что любителям приключений книга обязательно понравится.
Отзывы, 2 отзыва2