Читайте только на Литрес

Книгу нельзя скачать файлом, но можно читать в нашем приложении или онлайн на сайте.

Читать книгу: «Як красназорцы зямлі сцураліся», страница 3

Шрифт:

Тут мне захацелася піць, ведама, улетку ад гарачыні. Дай, думаю, забягу ў якую хату. Прыпыніў каня, закінуў лейцы за частакол і заходжу.

– Дзень добры!

– Дзень добры! – адказвае якаясь бабулька.

Папрасіў вады, напіўся. Бабулька папытала, адкуль і куды я еду, папытала, што на свеце чуваць. Я гэта адказаў, як звычайна, і дадаў: «А, ад ліха ціха, дый дабра не чуваць».

– Але ж, мой саколік, – загаварыла бабулька. – Вось у нас ліха ведае што выдумляюць. Цэркаўка пазалетась згарэла, а кажуць, што яе тут нехта з нашага ж сяла падпаліў. А новай і не думаюць будаваць. Нейкіх камітэтаў навыдумлялі, прадстаўленні нейкія робяць. Ды ці чуў, чалавеча, амаль не ўсе зямлі свае паадцурваліся, ды ўсё нейкім хаўрасам – і не разбярэш. Але ж кажуць, – хаўрусна – гнюсна, так і гэта. Адступіўся бог ад нашых красназорцаў. Не той свет пайшоў.

Мо б яна і яшчэ што нудзіла, але ж відно, як чалавек нудзіць, дык неяк слухаць ахвоты няма. Бачыш чалавек адно, а табе напяваюць другое.

– Няма мне часу, бабулька. Трэба ехаць, хаця б да вечара заехаць, – завярнуўся і пайшоў.

Еду я.

На вуліцы адно дзеці сям-там дурэюць, смяюцца. І да майго вуха не раз далятаў пісклівы галасок:

– Я бальшавік, а ты?..

– Ты будзь нібы пан, а мы цябе праганяць…

«Вось наліха вас, як вы ўсё скора пераймаеце», – падумаў я, і неяк весела на душы зрабілася.

Праязджаю.

Бачу будынак большы, як звычайныя хаты. Нават гонтамі пакрыты. Нешта і напісана на ім, але, ведама, як няграматны, я і не разабраў што.

Але мяне больш за ўсё заняла думка, як гэта яны ад зямлі адцураліся, як казала тая бабуля. Вот хочацца ў каго распытацца, як улетку піць. Аж бачу, перада мной ідзе чалавек з касою. Я гэта таркануў свайго гнядога. Думаю, напэўна красназорац.

– На сенажаць?.. Прысядзь, пад'едзеш крышку, – а ў самога на вуме, каб распытацца, дык так і смажыць-карціць.

Покупайте книги и получайте бонусы в Литрес, Читай-городе и Буквоеде.

Участвовать в бонусной программе
Возрастное ограничение:
12+
Дата выхода на Литрес:
30 августа 2016
Объем:
6 стр. 1 иллюстрация
Правообладатель:
Public Domain
Текст PDF
Средний рейтинг 5 на основе 1 оценок
По подписке
Текст PDF
Средний рейтинг 0 на основе 0 оценок
По подписке
Текст PDF
Средний рейтинг 0 на основе 0 оценок
По подписке
Жылі-былі
Коллектив авторов
Текст PDF
Средний рейтинг 0 на основе 0 оценок
По подписке
Текст PDF
Средний рейтинг 0 на основе 0 оценок
По подписке
Текст PDF
Средний рейтинг 5 на основе 2 оценок
По подписке
Текст
Средний рейтинг 3,9 на основе 8 оценок
Текст
Средний рейтинг 3,3 на основе 6 оценок
Текст
Средний рейтинг 5 на основе 4 оценок
Аудио
Средний рейтинг 4,6 на основе 201 оценок
Текст
Средний рейтинг 4,5 на основе 2 оценок