Объем 300 страниц
2014 год
Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
О книге
У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы.
Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, – выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.
Для тых, хто ўжо прачытаў першыя дзве часткі: трэцяя не менш цікавая, чым першыя дзве. Кола гісторыі круціцца, ствараючы абстаноўку спрэчак, дамаганняў на ўплыў і ўладу. І для тых, хто лье ваду на гэтае кола гісторыі, Пранціш Вырвіч з доктарам Лёднікам выдатны інструмент для дасягнення мэты пад назвай улада. Галоўныя героі не могуць пазбегнуць адведзенай ім ролі, але імкнуцца выйсці з гісторый годна.






Отзывы, 1 отзыв1