Цитаты из книги «Озеро Радости: Роман», страница 5
Ілюзіі – не самая лепшая пажыва для надзеі. Мара жыве абяцаннем перастаць быць марай.
У Малмыгі яна трапляе а палове на адзінаццатую: за суткі з невялікім, што спатрэбіліся на адольванне ста дваццаці кіламетраў, яна магла даляцець да Нью-Ёрка ці Джакарты, трапіўшы ў суседняе паўшар’е, за экватар.
Мы, беларусы, прывыклі баяцца рускіх, але нам разам з імі трэба баяцца кітайцаў.
самае глыбокае разуменне механізмаў алкагалізму не ратуе ад уздзеяння іх на цябе.
У жыцці любога чалавека бываюць сітуацыі, калі ён вымушаны начаваць у месцах, якія лічыць абсалютна непрыдатнымі для гэтага.
"Журфак — гэта не адукацыя", — крывіцца ён, пачуўшы пра яе альма-матэр. "Навошта юрысты ў краіне, дзе няма закона?" — адказвае яна, па звычцы не раскрываючы рта.
Усе кватэры, у якіх мы некалі жылі, усе пакоі, дзе спыняліся, усе кухні, на якіх, трасучыся ад перадранішніх дрыжыкаў, рабілі сабе гарбату, выбудуюцца аднойчы ў суцэльную анфіладу, і мы будзем хадзіць іх калідорамі бясконца. Быць можа, гэта адбудзецца за секунду да нашай смерці, калі час ужо спыніцца. Быць можа, гэта і будзе смерць.
Думка пра тое, што хтосьці можа не піць, але пры гэтым апускаецца і не дбаць пра сябе так, нібы п’е, здаецца ей філасофскім парадоксам. Роўна як і думка, што ў непітушчай дзяўчыны ў прынцыпе могуць быць не вышчыпаныя бровы.
Крыўда – пачуццё мацнейшае за злосць, горыч, разгубленасць ці спалох.
Аргазм дае мімалётнае пачуццё прыналежнасці да іншага. Яно знікае роўна ў момант, калі вы зашпільваецеся.
Начислим +7
Покупайте книги и получайте бонусы в Литрес, Читай-городе и Буквоеде.
Участвовать в бонусной программе