Основной контент книги Голад (зборнік)
Текст

Объем 420 страниц

1898 год

16+

Голад (зборнік)

Входит в серию «Noblesse Oblige»
5,0
1 оценка
Нет в продаже
Электронная почта
Сообщим о поступлении книги в продажу

О книге

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Смотреть все отзывы

На мой погляд, імя Кнута Гамсуна не вельмі папулярнае. Але магчыма гэта толькі я такі слаба асведчаны... З другога боку можа гэтаму ёсць апраўданне - нарвежац Кнут Гамсун адкрыта падтрымліваў дзеянне Гітлера. І нават пасля самагубства фюрэра лічыў, што ён змагаўся за правы народаў. За свае меркаванні Гамсун быў нават асуджаны разам з жонкай. Да 70-х гадоў Гамсуна ў СССР ігнарыравалі і только потым пачалі пакрыху выдаваць. Але ж на раманах любоў да нацызма ніяк не адбілася, пра што і кажуць перакладчыкі. Тыя тры раманы, якія ўвайшлі ў склад кнігі, толькі маленечкая частка таго, што напісаў Гамсун. "Голад" для мяне быў адзіным раманам Гамсуна, пра які я нешта чуў. Мая колішняя выкладчыца па маляванню аднойчы сказала, што гэта вельмі цікавы раман. У "Голадзе" распавядаецца пра маладога беднага пісьменніка-журналіста, які страціў працу і не мае грошай для жыцця. Няма дзе жыць, з вуліцы гоняць паліцэйскія, 3 дня нічога не было ў роце, напісаныя артыкулы не прымае рэдакцыя... І вось напрацягу 160 старонак мы чытаем пра тое, як чалавек ваюе з голадам. Спачатку яшчэ было цікава, мне падавалася, што нешта ёсць "кафкіанскае" ў стылі напісання Гамсуна. Галоўны герой пакрысе дурэе ад недаядання, ужо нават гузікі адрэзаў ад адзежы, каб прадаць і купіць што паесці. Нават ёсць моманты закаханасці - голад любві не перашкаджае. Але ж канкрэтна мне ў нейкі момант стала нудна чытаць адное і тое ж. Я ўсё чакаў, што герой можа заб'е каго і з'есць (пераблытаў сплатэрпанк і Кнута Гамсуна, прабачце), але ж нічога такога... Ізноў голад, холад... Атмасферны раман, але задоўгі і канцоўка мяне ну вельмі здзівіла. Дарэчы, пасля азнакамлення з біяграфіяй аўтара мне здалося, што раман крыху аўтабіяграфічны. 6/10. "Пан" - раман пра каханне. Пра сапраўднае каханне, як у кніжках. Малады 30-гадовы чалавек прыязджае ў лясістыя мясціны, каб там жыць і паляваць. Лес належыць багатаму чалавеку, у якога ёсць маладая дачка. Дачка з куляй у галаве, але закахацца ў яе было вельмі проста. Але дзяўчына сама не ведае, што яна хоча. Ці кахае яна Глана, ці каго другога. То падыдзе і пагаворыць, то холадна паглядзіць і пройдзе міма. А ў Глана, калі што, ёсць і Ева, жонка млынара, якой малады лейтэнант таксама спадабаўся. Глана разрывае ад пачуццяў. Вельмі добра, калі ў цябе ўсё атрымліваецца, што ты хочаш, калі ты любіш, і цябе любяць. Калі ўсё проста і ўзаемна. А калі калі ты скачаш эмаціянальна то ўверх, то ўніз, ды йяшчэ са стрэльбай кожны дзень ходзіў, можна і бяды якой нарабіць. 8/10. "Вікторыя" ізноў апавядае пра каханне. Малады, але бедны Юханэс закахаўся ў паненку Вікторыю. І яна быццам таксама яго кахае, але ў той жа момант заручылася з другім перспектыўным багатым хлопцам. Юханэсу цяжка, ён і паэт яшчэ ж з тонкай душой, таму ён з'язджае ў другі горад і пакутуе ад пачуццяў там, удалечыні. Але ж цягне душа дадому, да хаты, дзе жыуць не толькі бацькі, але і Вікторыя, з якой нічога не зразумела. Сапраўднае каханне, балючае, цяжкае, калі і любіць і ненавідзіш у адзін момент. Перажывацельны раман. 8/10. Я не зусім па такой літаратуры, ад "Голада" чакаў крыху іншага, а вось любоўныя раманы мне падаліся цікавымі. Так зараз ніхто не любіць. Не пішуць вершы, не цалуюць камяні, па якіх хадзіў любы, не ходзяць пад вокнамі, каб проста пабачыць сілуэт. Пра такое можа напісаць толькі такі чалавек з багатым унутраным светам.

Отзыв с Лайвлиба.
Войдите, чтобы оценить книгу и оставить отзыв
Книга Кнута Гамсун «Голад (зборнік)» — скачать в fb2, txt, epub, pdf или читать онлайн. Оставляйте комментарии и отзывы, голосуйте за понравившиеся.
Возрастное ограничение:
16+
Дата выхода на Литрес:
21 декабря 2018
Дата перевода:
2016
Дата написания:
1898
Объем:
420 стр. 1 иллюстрация
ISBN:
978-985-7165-10-0
Правообладатель:
Электронная книгарня
Формат скачивания: