Основной контент книги Мае дзевяностыя
Текст

Объем 270 страниц

2019 год

18+

Мае дзевяностыя

4,9
10 оценок
Нет в продаже

О книге

Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча.

Гэта – найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.

Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі – і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця.

Смотреть все отзывы

Да гэтай кнігі я амаль што нічога не ведаў пра Бахарэвіча. А пасля яе аказалася, што ў мяне з аўтарам многа што звязвае. Вельмі дзіўна атрымалася. У "Маіх дзевяностых" аўтар расказвае пра тое, чым ён жыў у гэтых самых дзевяностых. І гэта не настальгічныя апавяданні пра тое, як раней было цёпла і ўтульна, а зараз моладзь зусім дурная. Проста чалавек піша пра 1) школу свайго жыцця, 2) універ свайго жыцця, 3) першыя працы свайго жыцця. Усё гэта было ў 90-х. Я ў той час толькі ў школу пайшоў, таму мне было вельмі цікава пачытаць пра тое, як жыў чалавек у дзевяностых, які адрозніваўся па ўспрыманню жыцця ад большасці равеснікаў. Альгерд пісаў, а я быццам бы разам з ім хадзіў у тую школу, сядзеў на рэпах "Правакацыі", дзе спяваў аўтар, піў разам з ім і сумаваў. У мяне, канешне, свой Мінск, які я пачаў вывучаць толькі у самым канцы 90-х. Але што цікава - тыя людзі, якіх згадвае Бахарэвіч, потым трапляліся і ў маім жыцці, а з некаторымі з іх я падтрымліваю сувязь і зараз. Проста для Бахарэвіча 90-ыя скончыліся разам з "Правакацыяй" і панкам, а для мяне ўсё гэта толькі пачалося. Я не меў магчымасці трапіць на выступ гурта, але касету, канешне, круціў у 00-х на сваім магнітафоне. Кнігу праглынуў за 2 дні. Здаецца, напісана проста, без філасофіі і вады, але вельмі цікава. Без панурай настальгіі, якую я сам не люблю, таму што лічу, што жыць трэба сучасным. Канешне, кожны можа напісаць сваю кнігу пра 90-ыя, пра свае 90-ыя, якія будуць зусім іншымі. Але не кожны можа расказаць пра гэта цікава. Цудоўна. 9/10.

Отзыв с Лайвлиба.
Войдите, чтобы оценить книгу и оставить отзыв
Книга Ольгерда Бахаревича «Мае дзевяностыя» — скачать в fb2, txt, epub, pdf или читать онлайн. Оставляйте комментарии и отзывы, голосуйте за понравившиеся.
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
18 марта 2020
Дата написания:
2019
Объем:
270 стр. 1 иллюстрация
ISBN:
978-985-7165-89-6
Правообладатель:
Электронная книгарня
Формат скачивания: