Основной контент книги Вяртанне Ліліт

Объем 300 страниц

2018 год

18+

Вяртанне Ліліт

4,8
18 оценок
Нет в продаже

О книге

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць Вівальдзі ад Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.

Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Другие версии

1 книга от 399 ₽
Смотреть все отзывы

Выдатная кніга. Немагчыма адарвацца! Вельмі цікава, жыццёва, хоць і з элементамі містыкі. Раю дзяўчынам і жанчынам: гэта пра нашу моц.

Отличная книга! Сюжет затягивает и книга читается очень легко. Но думаю, что особенно интересно читать будет тем, кто «в теме», тем, кто хоть немного увлекается астрологией и таро (хотя таким просто «немного» увлекаться невозможно, это образ жизни..). Мне было очень интересно сопоставлять планеты, знаки, аспекты, карты и события. Некоторые части я перечитывала по несколько раз, чтобы полностью «догнать» суть.

Побольше бы таких книг!

Звычайна людзі купляюць кнігу з нейкай нагоды, каб нешта чакаць потым ад кнігі. Чаму я набыў "Вяртанне Ліліт"? А каб падтрымаць беларускамоўную літаратуру. Ды і цікава ж, што там пішуць сучасныя аўтары. Потым мой знаёмы перакладчык сказаў, што купляць усё агулам рызыкоўна, бо насамрэч не ўсё, што выдаюць, цікавае. "Вяртанне Ліліт" адразу шакіруе апісаннем - "астрапсіхалагічны раман". Дзіва дзівоснае! Астралогіяй цікаўлюся, псіхалагічнасць не пужае - трэба браць і чытаць! Ліліт прагналі з рая і пекла, каб жыла яна ў целе звычайнага чалавека на Зямлі і бясконца перераджалася. Месца дыслакацыі была выбрана Беларусь (чаму не ЗША, як ва ўсіх фільмах, цікава). У Ліліт новае імя, новая цела, новае жыццё, новыя людзі. Звычайныя людзі за звычайнымі праблемамі. Журналіст марыць аб кар'еры таленавітага пісьменніка. Блогерка вучыць людзей, як жыць, каб усе зайздросцілі. Дзяйчына, якая хоча проста закахацца, каб раз і назаўсёды. Але і без фантастыкі не абыйшлося - тут ёсць анёл, які у Мінску выконвае загад, і кот, які гаворыць і любіць слухаць сімфоніі. З аднаго боку ў кнізе апісваюцца звычайныя рэчы - людзі сустракаюцца, трапляюць у пастку кахання, з'язджаюцца, сварацца, мірацца... Калі што дрэннае здараецца, то бягуць да людзей, якія могуць чымсьці дапамагчы. Напрыклад, зрабіць расклад на картках таро (у Ліліт гэта добра атрымліваецца). У якой фазе зараз Юпіцер? А Марс ты глядзела? А вось табе тут кубкі выпалі і кароль з д'яблам, таму глядзі ўважліва за тымі, хто побач, нешта будзе. А можа і не будзе, калі Нептун у выгнанні. Трэба глядзець натальную карту... А з другога боку гэта нейкі і сцёб, і смех праз слёзы на сучасную рэчаіснасць. Сумленныя беларусы знойдуць у кнізе адсылкі на шмат рэальных падзей, якія адбываліся ў нашай сінявокай. А тыя, хто яшчэ і літаратурнай тусоўцы засвяціўся, прачытаюць пра саміх сябе ці пра сваіх знаёмых. Для мяне раман падаўся заволі спецыфічным. У ім адназначна ёсць вельмі цікавыя моманты. Напрыклад, што ўсе месцы Мінска рэальныя. Як быццам ты сам ходзіць разам з героямі па горадзе. Ізноў жа ўспамінаеш падзеі былых часоў, усміхаешся ці наадварот уздыхаеш. Але на мой погляд і шмат "бытавухі". Такой, жаночай вельмі... Мужыкі дурныя, хочуць неведама чаго, жанчыны простыя, класныя, але гаротныя. І толькі адзін анёл маладзец, але і той хоча скончыцт жыццё самагубствам. Дарэчы, цікава, што самы прывабны мужчына у кнізе (той самы анёл) - самы звычайны хлопец, пра якога адна з дзяўчын рамана кажа, што мала хто каму і спадабецца. Ну зусім звычайны, шэры. Гаданне на рамонках мне не цікавае. Хто каго любіць... Шчыра кажучы, чакаў с самой сярэдзіны, што раман раскрыецца, нешта далей будзе неверагоднае. Але гаданні на таро нікуды не дзелася. Блогерка стала звычайнай, журналіст здурэў (дрэчы, цікавы персанаж атрымаўся), а кабеты так і знайшлі сваё шчасце. Проста не там нарадзіліся, вось што я думаю. Кожны з беларусаў хоць раз ў жыцці думаў, дзе ён набедакурыў у мінулым жыцці. Не зусім маё чытво, каб нешта такое было на рускай мове, то можа і не дачытаў бы. Але месцамі вельмі класна. Таму дзякуй, Юлія! І за аўтограф таксама дзякуй. 7/10.

Отзыв с Лайвлиба.
Войдите, чтобы оценить книгу и оставить отзыв

Мужчыны рэдка бываюць святымі, а вось дэманаў сярод іх процьма – гэта Ліліт ведала ад моманту стварэння Сусвету.

«Вяртанне Ліліт» — скачать книгу в fb2, txt, epub, pdf или читать онлайн. Оставляйте комментарии и отзывы, голосуйте за понравившиеся.
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
17 января 2019
Дата написания:
2018
Объем:
300 стр. 1 иллюстрация
ISBN:
978-985-7165-78-0
Правообладатель:
Электронная книгарня
Формат скачивания: