Альгерд Бахарэвіч – гонар сучаснай беларускай літаратуры. Ён – працаголік, ён «піша, як дыхае», і гэта не штамп, гэта праўда. Чуў такую думку(не аднойчы) што стыліст ён выдатны, а вось сюжэты… слабое месца, не інакш. Лухта гэта! У «Апошняй кнізе пана А.» было столькі віртуозных апавяданняў(практыка?), што аўтар літаральна праз год выдаў яшчэ два буйныя творы. Адзін з якіх, я цяпер дакладна ведаю, чытаецца як казка. Чытаецца з захапленнем. Алегорыя, прыпавесць… Мабыць. Гэта Бахарэвіч:) Усім рэкамендую!
Отзывы
5