Основной контент книги Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага
Текст

Объем 750 страниц

2016 год

18+

Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага

5,0
1 оценка
Нет в продаже

О книге

«Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» – гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні.

Для шырокага кола чытачоў.

Смотреть все отзывы

Добра памятаю, як у 2018 годзе вісеў у Мінску транспарант вялікі з рэкламай гэтай кнігі, а на кніжную выставу прыязжала нават сама аўтарка. Я не памятаю, якая яшчэ кніга на беларускай мове мела такую рэкламную падтрымку. Не інакш як хіт! Кнігу я купіў адразу, але дайшоў да яе толькі зараз. Затое раман быў прачытаны адразу маім сябрам, які пра "Багуслава Радзівіла" сказаў так: "Так і не зразумеў, пра што кніга. Багуслаў усе 680 старонак вандруе па Еўропе, есць, п'е, ходзіць на дуэлі і спіць з прыгожымі жанчынамі". Да гэтай кнігі я не ведаў пра існаванне гэтага князя. Шмат гэтых Радзівілаў было, пра кожнага не даведаешся... Нарадзіўся у Гданьску, жыў у Германіі спачатку, але потым быў вымушаны вярнуцца ў Рэч Паспалітую да дзядзькі. Кніга пачынаецца якраз з вяртанне. Малады хлопец знаходзіць для сябе новую сям'ю, пачынае самастойнае жыццё. Знаходзіць новых сяброў, вучыцца. ірына Данеўская падрабязна апавядае пра кожны крок - куды паехаў, каго сустрэў, з кім пакахаўся. Пра быт таго часу мы мала што дазнаемся. Увесь час Багуслаў толькі траціць грошы, якія збіраюцца з звычайных людзей, якія жывуць на зямлі, якая належыць Радзівілу. Хочаш - едзь у Варшаву. Хочаш - у Гаагу ці Амстэрдам. Парыж? Чаму б не, яшчэ і з каралём сустрэнешся. Можна і на вайну за грошы схадзіць, где можна і славу зарабіць. А колькі прыгожых дзяўчат у Еўропе! Ды і сам Радзівіл вельмі прыгожы, што нават мужчыны гэта заўважаюць. І разумны, і добры, і прыгажун. Багуслаў Радзівіл у кнізе ну проста вельмі станоўчы герой. Як быццам супергерой. Усё ўмее, усё разумее. Навучыць кожнага справядлівасці. Ведае, як кахаць жанчын, як біцца на дуэлях, як лісьлівіцца да каралеўскіх асоб. Але ж шкада, што слугі ў яго абы якія. Улезуць у непрыемнасць, а Багуславу вырашай, што рабіць. Прыблізна 200-300 старонак чыталася добра, тэкст лёгкі, забаўляльны. Але потым пачынаеш разумець, што нічога цікавага ў кнізе не здараецца. Ну сапраўды - проста бадзянні па Еўропе. Піры, балы, фуршэты. Ой, ну пасадзілі у турму, ну нарэшце! - думаю я. А праз старонку Багуслаў ужо на волі, не прызналі князя, прабачце, вось вам грошы, ідзіце зноў ешце, піце і чапайце дзяўчат. І так да самага канца кнігі... Ну такое сабе. Добрае у кнізе - гэта просты тэкст. Чытаецца лёгка, як жаночы раман пра каханне. Аповед ідзе пра нашага князя, прыемна, можна шмат гістарычнага для сябе адкрыць. За гэта шчыры дзякуй аўтарцы! Дрэннае - даволі пусты раман. Мой сябра мей рацыю, калі казаў, што кніга пра бязглуздзіцу. Мне б хацелася пачытаць пра больш цікавыя падзеі, ад якіх сэрца б хвалявался. Цяжка верыцца, што Багуслаў быў такі прыгажун, а ажаніцца ніяк не мог, бо дзеўкі нейкія не такія зараз. Ну і вялікі памер рамана - такое сабе. Старонак 300 для першай кнігі запіла б. Можа б тады і другую кнігу хацелася б купіць, але ж не, дзякуй, хапіла першай. Адзнаку цяжка было паставіць, бо з аднаго боку прыемная тэма, пра мастацкай літаратуры пра Радзівілаў не чытаў, але ж не магу сказаць, што мне было цікава. Можна чытаць, а можна і не чытаць - нічога не згубіш. Таму 5 з 10.

Отзыв с Лайвлиба.

Тратить время на книгу? Не обязательно.

Кому будет интересна?Всем, кто интересуется историей, историей ВКЛ, Европы, Речи Посполитой.

Субъективно:Безусловно, Богуслав та личность, жизнеописание которой просится на страницы исторических и приключенческих книг. Тем не менее, что довольно странно, он находится в тени других исторических персон того времени. Вывести из неё, сделать Богуслава центральной фигурой исторического литературного произведения попыталась Ирина Даневская.

"Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц" - первая книга из трилогии и посвящена она бурным молодым годам Богуслава, которые он провёл в Европе. Любовные похождения, дуэли, кратковременное заключение в Бастилию, участие в боевых действия - набор развлечений вельможи того времени. Ничего интересного в личности Богуслава того периода я не нашёл. Обычный повеса.
Более того, мне значительно интереснее оказался другой персонаж романа - Адам Сакович. Вот уж герой достойный отдельного произведения.

Отзыв с Лайвлиба.
Войдите, чтобы оценить книгу и оставить отзыв
Книга Ирины Даневской «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага» — скачать в fb2, txt, epub, pdf или читать онлайн. Оставляйте комментарии и отзывы, голосуйте за понравившиеся.
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
22 сентября 2020
Дата написания:
2016
Объем:
750 стр. 1 иллюстрация
ISBN:
978-985-7165-75-9
Переводчик:
Н. В. Бабина
Правообладатель:
Электронная книгарня
Формат скачивания: