Объем 70 страниц
2015 год
Апавяданні розных гадоў (зборнік)
О книге
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый.
Выдаўцы ўпэнены, што кніга Глобуса зацікавіць аматараў найноўшай беларускай літаратуры.
Набыў гэтую кнігу восенню 2018 года і толькі зараз да яе дайшоў. Нават і не ведаў, чаго чакаць ад тонкай кнігі, частка аповедаў якой былі напісаныя ў калматыя 70-ыя. Але менавіта старыя апавяданні мяне ўразілі больш за усіх! І што цікава, мне спачатку заўсёды здавалася, што гэта рэальныя гісторыі, а потым уяўляеш, як Глобус глядзіць на мяне і усміхаецца, бо я паверыў неверагоднай хлусні, як у школьнікаў скралі дзённік і яны вырашылі адпомсціць, павыбіваўшы шыбы злодзеям. Ці як у мастацкай вучэльні была студэнтка, якая тры ляжала ў ложку з хлопцам, якому яна вельмі падабалася, а ён ей не. Ці апавяданне пра спатканне на канцэрце Песняроў у Палацы спорту. Ці бадзянне па Барселоне ў пошуках выдатных пэндзлеў... Мне ўсё ж такі здаецца, што не ўсё хлусня, і сапраўды была адмысловая студэнтка Шыдлоўская, якая 3 дні ляжала х хлопцам і цалавалася, а ўсё сапсаваў сябар з гарбузам. Тая гісторыя мяне ніяк не адпускае, бо ўсё ў жыцці менавіта так. Нехта проста глядзіць у вочы і чытае вершы, а другі купіў гарбуз і адразу пад спадніцу залез. Старыя апавяданні вельмі зайшлі, але і астатнія цікавыя. Больш бы такіх цікавых апавяданняў, каб на цэлую кнігу на 500 старонак.

Отзывы, 1 отзыв1