Цитаты из книги «Озеро Радости: Роман», страница 3

Псіхалагічна самае складанае ў інтэрнацкім жыцці – гатаванне пяльменяў на грамадскай кухні і паяданне іх за агульным сталом. Смятана, здабытая за камунальнай лядоўні, паспявае прапахнуць – ад яе тхне часныком з сала, шматок якога прыладжаны чужой рукой паверх адкрытага слоіка; бывае, яна набраняе пахам дыму – значыць побач паклалі бужаніну; але найчасцей яна мае легкі водар салаты аліўе с сталоўкі, пластыкавае вядзерца з якой Валька па-суседску горне бачком да ейнага слоіка.

Выканкам – дакладная копія мінскага гарвыканкама, такі ж шэры савецкі функцыялізм, за адным выняткам – чатыры паверхні будынка кудысьці падзеліся, магчыма – сышлі пад асфальт у сувязі з ужо згаданай праблемай магутнага зямнога прыцягнення.

Я –студыезус, апошні філамат сярод філарэтаў. Б’юся ілбом аб гранітную парту гістфаку, але парта не адказвае ўзаемнасцю.

Уздоўж калідора вывешаныя партрэты пераможцаў конкурса “Валадар сяла” – спалоханыя загарэлыя людзі ў аднолькавых пінжаках, і, прыгледзеўшыся, яна заўважае, што пінжак насамрэч адзін – яго, падобна, выдавалі перад здымкамі фатографы, таму на адных “валадарах” гарнітурчык вісіць, на іншых – ледзь сыходзіцца.

Добрыя людзі часта саромеюцца сваіх чыстых жаданняў

Будзільнік — прыкмета рабства.

Правінцыя – кансервант лепшы, чым сумесь мёду ды хваёвай смалы.

Тата называе яе “гэтая”, “яна” і “дзяўчына”.

У беларускай мове няма канчаткаў, што перадаюць не множны, не адзіночны, а нулявы лік. У аніводнай мове свету няма.

Для злачынцы няма турмы, для птушкі – клеткі, для выгнанніка – радзімы.

Бесплатно
249,99 ₽

Начислим

+7

Покупайте книги и получайте бонусы в Литрес, Читай-городе и Буквоеде.

Участвовать в бонусной программе