Цитаты из аудиокниги «Дожить до рассвета», страница 6
Он понял, что не вправе погибнуть прежде, чем определит свои с ними отношения, ибо эти отношения, видно, станут последним проявлением его "я" перед тем, как оно навсегда исчезнет.
Известно, фашисты, чужие люди, чего уж от них ждать. Ну а наши, которые с ними? Как их вот понимать? Жил, ел который, людям в глаза глядел, а теперь заимел винтовку и уже застрелить норовит. И стреляют! Сколько перебили уже...
А кому не известно, что ждать и догонять хуже всего.
Вообще война беспощадна ко всякому, но первым на фронте погибает трус, - именно тот, кто больше всех дорожит своей жизнью.
Але тыя, што толькі і прагнуць, каб выжыць, ці варты яны хоць бы аднаго дабраахвотна аддадзенага за іх жыцця? Колькі ўжо іх, чалавечых жыццяў, з часоў Ісуса Хрыста было пакладзена на ахвярны алтар чалавецтва і ці шмат чаму навучылі яны, гэтыя самыя высакародныя ахвяраванні? Як і тысячы год назад людзі клапоцяцца найбольш пра сябе асабіста хоць бы і за кошт такіх вось ідэалістаў, як, не раўнуючы, і ён, Сотнікаў
Значыць, усё ж даганяюць. Не азіраючыся — няўклюдна было вывернуцца з авечкай, — Рыбак вызначыў па крыку, што тыя ўжо на пагорку і, мабыць, убачылі іх. Надта невыгоднае аказалася іх становішча, асабліва Сотнікава, якому да хмызняку яшчэ бегчы ды бегчы. Але што ж... Як заўжды пры найбольшай пагрозе, кожны дбаў пра сябе, беручы свой лёс ва ўласныя рукі. Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі. Праўда, магчымасці іх былі малыя — да крыўднага абмежаваныя магчымасці дзвюх чалавечых ног. І тым не менш менавіта яны, а не што іншае абяцалі яму паратунак.
Ужо ў іх было аднойчы, - праўда, не тут, па той бок чыгункі, - калі маленькая группа іх, акружэнцаў, блукала некалькі дзён па лясах, шукала партызан. Яны знайшлі іх, трох чалавек з мясцовых работнікаў, пакінутых дзеля арганізацыі партызанскага руху, - тыя сядзелі ў лясной яме далёка ад жылля і пяклі ў касцярку бульбу. Ні добрае зброі, ні якога прыпасу ў іх не было, як не было і колькі-небудзь акрэсленага плана хоць бы на недалёкае будучае.Сярод траіх не было нават камандзіра, каторы перад тым, пакінуўшы іх тут, назваўся хворым і вярнуўся да сям'і ў мястэчка. Яны, чацвёра акружэнцаў, знайшлі яго на кватэры і пацікавіліся, чым жа ён мае намер займацца далей, - падумалі, мо хоча падацца ў паліцыю і выдаць немцам усе лясныя прыпасы. Аказалася, да немцаў той перабягаць не збіраўся, але ўжо няблага ўладкаваўся і пры новай уладзе: жыве дома і майструе на базар ручныя млыны-цёркі. Ну і яшчэ карыстаецца сім-тым з партызанскіх прыпасаў, схованкі якіх вядомы яму аднаму і якімі ён абдзяляе радню. Ісці ў лес ён пакуль што не меў ахвоты - наперадзе зіма, сцюжа, а ў яго слабае здароўе. Хіба што вясной, калі да таго часу не разаб'юць немцаў.
Яны так раззлаваліся тады, што ён кепска скончыў, той няўдачлівы партызанскі арганізатар.
Рыбак закінуў за спіну вінтоўку і аберуч узяўся за гладкае сухое тапарышча. Хэкнуўшы, хлёстка выцяў палена аб калоду, пасля яшчэ. Біў трапна, з прыемнасцю і знаёмым спрытам, адчуваючы сілу ў руках і звыклую з юнацкае пары хватку, калі во гэтаксама зімовымі вечарамі сек з бацькам ці адзін дровы. Пілаваць не любіў, а сеч заўжды быў гатовы з прыемнасцю, выяўляючы ўсю сваю зухаватасць у гэтай спрадвечнай мужчынскай працы.
Лёс, як вядома, мае прыхільнасць да смелых і часам выдае ім трохі звыш свае скупой нормы.
Не, мабыць, смерць нічога не вырашае і нічога не растлумачвае. Смерць — гэта капітуляцыя, яна не можа нічога. Толькі жыццё дае людзям пэўныя магчымасці, якія здзяйсняюцца імі або прападаюць марна; толькі жыццё можа процістаяць злу і несправядлівасці. Смерць не можа нічога. Нават у дачыненні да сябе самой яна круглы абсалютны нуль.
Начислим
+8
Покупайте книги и получайте бонусы в Литрес, Читай-городе и Буквоеде.
Участвовать в бонусной программе
