Бесплатно

Як красназорцы зямлі сцураліся

Текст
iOSAndroidWindows Phone
Куда отправить ссылку на приложение?
Не закрывайте это окно, пока не введёте код в мобильном устройстве
ПовторитьСсылка отправлена

По требованию правообладателя эта книга недоступна для скачивания в виде файла.

Однако вы можете читать её в наших мобильных приложениях (даже без подключения к сети интернет) и онлайн на сайте ЛитРес.

Отметить прочитанной
Шрифт:Меньше АаБольше Аа

Вось мы і залажылі сельскагаспадарчае таварыства. Злажыліся і перш-наперш адчынілі краму, каб замест таго, што пераплачваць розным гандлярам, хаваць гэтую пераплату ў сябе ды скарыстаць на паляпшэнні ўсякія. А таксама і сваё што, калі выгадна, дык выгадней збыць. А тут нам горад дапамог – плугоў, барон, наогул сіх-тых гаспадарскіх прылад напавер даў. Насення добрага дасталі. Ды нам параілі папару не пускаць, а засяваць канюшынаю. Ось так гэта памаленечку і пачалі ўзбівацца на ногі.

З свайго таварыства мы і не разбіралі ўсяго, а так згаварыліся – карыстацца за невялікую плату. Пры гэтым жа ўтварылі камітэт узаемадапамогі. Тут таксама злажыліся, каб было пра чорны дзень. Мала што можа здарыцца. Але галоўным чынам мы даручылі камітэту наглядаць, каб ва ўсіх была аброблена і засеяна зямля. А дзеля гэтага ён вёў парадак – то таму, то другому загадае, каб каня даў, каб сам пайшоў памог, – але больш за ўсё дык сам камітэт рабіў прыклад.

Ось так за год, другі дык і прывыклі, каб гэта пра ўсё абгаварваць (а мы кожную нядзелю збіраліся ў школу, там у нас было ўсё) ды гуртам і рабіць свае справы. А тым часам вачавідкі ўсяго і прыбываць стала і перайначвацца.

Наша таварыства з камітэтам завялі супольную гаспадарку. Узялі ды ўзадралі выган дый засеялі. Парасло жыта лепшае, як ва ўсіх. Вось мы гэта паглядзелі дый згаварыліся – апроч пяці гаспадароў – усё поле абрабляць супольна. Бач, і палеткі льга зрабіць большыя, ды з машынаю льга праехацца, а таварыства наша к таму часу ўжо і прыдбала жняярку ды двухлямешных плугоў са тры, ці што; дык з таго часу і пайшла гаворка, што красназорцы зямлі сцураліся. А мы не то сцураліся, а яшчэ мацней да яе прытуліліся.

– Дык вось яно як у вас, а я думаў, што і сапраўды адцураліся ды куды выехалі, ці што, як мне тая баба нагаварыла, – загаварыў я і запытаўся: – А калі ж гэта вы пазабудоўваліся гэтак?

Купите 3 книги одновременно и выберите четвёртую в подарок!

Чтобы воспользоваться акцией, добавьте нужные книги в корзину. Сделать это можно на странице каждой книги, либо в общем списке:

  1. Нажмите на многоточие
    рядом с книгой
  2. Выберите пункт
    «Добавить в корзину»