Бесплатно

Як красназорцы зямлі сцураліся

Текст
iOSAndroidWindows Phone
Куда отправить ссылку на приложение?
Не закрывайте это окно, пока не введёте код в мобильном устройстве
ПовторитьСсылка отправлена

По требованию правообладателя эта книга недоступна для скачивания в виде файла.

Однако вы можете читать её в наших мобильных приложениях (даже без подключения к сети интернет) и онлайн на сайте ЛитРес.

Отметить прочитанной
Шрифт:Меньше АаБольше Аа

– З Красназорак? Касіць?..

– Але. Балота там кавалак быў, дык сёння трэба скончыць.

– Каму ж гэта косіце?.. Я чуў, вы зямлі адцураліся. – Не верылася мне, як убачыў я чалавека з касою.

– Ды яно так, можна сказаць, адцураліся, але ж косім сабе.

– Як гэта «адцураліся і косім»?

– А так, браце. Бывала, корпаліся мы на сваіх загончыках, корпаліся, а далей і абрыдзела. Ты і туды, ты і сюды, а яно ўсё – няхваткі, а яно ўсё – недастаткі. Як прыйшла гэта савецкая ўлада, то нам і прырэзалі крыху зямлі, але ж што, калі ўзбіцца на гаспадарку трудна. Тое ёсць, таго няма. Як кажуць, – хлеб ёсць, квасу няма. Так і мы – не спытвалі таго і другога разам. А багатшыя за нас усё пасміхоўваліся – падкепвалі. Але ж толькі таго – смейцеся, калі вам смешна, хоць вам-та плакаць хочацца, думалася нам. А мы будзем рабіць, як нам розум дыктуе. Ды прыязджалі да нас з месцаў з рознымі парадамі, але ўсяго было – і верылі і не верылі.

Але вось скончылася вайна, і пачалі нашы хлопцы варочацца з Чырвонай Арміі. А ведама, што салдат – то не баба. Перш за ўсё яны паўлазілі, бач – мы іх павыбіралі ў сельсавет, у валасны савет. А там і пайшло ўсё іначыцца. Пачалі гаіцца балючыя нашы болькі. От так струп за струпам і пачаў злазіць з нашага цела. У фурманках парадак увялі, зямлю нанава памеркавалі, з падаткамі стала менш непаразуменняў. Адным словам, пачалі дбаць. Вартаўніка сабе выпатрабавалі. Адчынілі школку тут у адной хаце. Газеты пачалі атрымліваць. Пачалі мы варушыцца.

Але ж цяжка, патом, жылося. Усё на хлеб, калі што прыдабыць. А тут яго і заобмаль. Вось гэта неяк раз настаўнік, як мы ўсё бедавалі, што ярына хібіла, вазьмі ды і падай нам думку пра інакшае вядзенне гаспадаркі, вазьмі дый прачытай нам кніжачку, як мужыкі вядуць хаджайства. А мы і ўхваціся за тую думку. Але ж як тут прыступіцца. На ўсё, бач, трэба сродкі. Давай гэта мы абгаварваць ды распытваць, дык і даведаліся, адкуль іх узяць і якім чынам на дарогу ўзбіцца.

Купите 3 книги одновременно и выберите четвёртую в подарок!

Чтобы воспользоваться акцией, добавьте нужные книги в корзину. Сделать это можно на странице каждой книги, либо в общем списке:

  1. Нажмите на многоточие
    рядом с книгой
  2. Выберите пункт
    «Добавить в корзину»