Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Текст
Автор:
0
Отзывы
Читать фрагмент
Отметить прочитанной
Как читать книгу после покупки
Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
Шрифт:Меньше АаБольше Аа

© АлёнКа, 2017

ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не ўяўленне аб ім?

Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?

Не судзі, а то што?..

Калі верыць, то як?

Татэмізм – цемрадзь прашчураў?

Не!

Веданне імі сябе!

Сапраўды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.

Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.

Быць.

Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.

Пытанняў розных шмат існуе.

А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да раю дайсці.

Хто жадае патрапіць у рай?1

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?

Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».

Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі – цяперашняму і трэці – будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.

Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.

Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць – трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў. Пасля чаго дастаткова сесьці на ўтульную канапу, уключыць тую самую музыку, і, прагледзеўшы напярэдадні фотаздымкі, заплюшчыць вочы і расслабіцца ў той ступені, якая дазволіць вам дэталёва ўзнавіць падзеі даўно мінулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруціце тое ж самае кіно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамі. І калі вы раптам заўважылі, што, запісваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаўмысна напісалі 2002, значыць, у вас атрымалася адкруціць стрэлкі гадзінніка да той кропкі, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!

Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апісана ў казцы «Дванаццаць месяцаў». Наколькі гэта і іншыя такога роду гісторыі з'яўляюцца казачнымі?..

Такім чынам, мы можам вярнуцца ў прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паўплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю ў тым ліку ад таго, які з прапанаваных нам сёння шляхоў мы абярэм.

МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.

Што ж такое час? У тлумачальным слоўніку С. І. Ожэгава знойдзем такія азначэнні часу:

«Час. 1. У філасофіі: адна з асноўных аб'ектыўных форм (разам з прасторай) існавання бясконца развіваючайся матэрыі. Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамі, хвілінамі, гадзінамі. 3. Прамежак той ці іншай працягласці, у які адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне ці стан да прошлага, цяперашняга або будучага».

Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькі на адноснасць успрымання часу: мы можам адлічваць час, дзякуючы (адносна) руху Зямлі вакол Сонца, руху стрэлак гадзінніка.

«Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы». Іншымі словамі, няма руху, развіцця як разнавіднасці руху – няма часу.

Вось мы і падышлі да адказу на другое пытанне: чаму час з'явіўся толькі з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынікае з пытання: таму што раней час не меў магчымасці цячы, рухацца. Часу і прасторы не існавала па прычыне першапачатковай нерухомасці матэрыі, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналі? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзінства, еднасць усіх супрацьлегласцяў, як напрыклад: дабра і зла, радасці і смутку, працалюбства і ляноты, жорсткасці і мяккасці, бясстрашнасці і страху… Любоў і нянавісць – гэта па сутнасці адно і тое ж, палярныя праяўленні аднаго і таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымі (і меўшымі пры ўзнікненні аднолькавую назву; любоў і нянавісць павінны былі называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана і агіда (гл. Фрэйд «Татэм і табу»), і ўсё іншае), яны з'яўляюцца божымі якасцямі, і толькі з іх раздзяленнем на любоў і нянавісць адзінае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаўляючы сябе адзін аднаму, мужчына і жанчына перастаюць быць Богам. У адзінстве сіла, а не ў процістаянні. Дуалізм патрэбен толькі ў якасці інструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параўнання. Богу трэба было падзяліцца, каб пазнаць сябе. Рух (і час) пачаўся з расколу свету надвае.

ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.

Але ж час, як адна з праяў Бога, павінен існаваць поруч са сваім антыподам – «безвременьем» (тэрмін Юнга). Адзінае, калі час існуе ў праяўленым выглядзе, то адсутнасць часу павінна існаваць няяўна, але ў той жа самы час, што і час. Тое ж адбываецца і з іншымі якасцямі: чым больш я люблю, тым мацнейшы павінен быць кантроль над роўнавялікай па сіле, нябачнай, але дакладна існуючай як частка мяне, захоўваючайся ў патэнцыяле, нянавісці.

Бога таму складана пазнаць цалкам, што калі ты любіш, то не можаш адчуваць нянавісці, а калі ненавідзіш, не можаш любіць, у той час як Бог ёсць любоў і нянавісць разам узятыя, але разам з тым непраяўленыя. Пазнаць Бога можна, толькі паступова дасягнуўшы раю, папярэдне прашоўшы праз пекла і чысцец – іншага шляху няма.

Праяўленне прагнасці і шчодрасці як палярных якасцяў аднаго і таго ж пачуцця можна прасачыць пры назіранні за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцівасцю: яму ўвесь час мала (есці і не можа наесціся удосыць; сіл усё меней і меней, а гародніны саджае ўсё болей і болей; камплектаў бялізны хопіць на два жыцці, а ён усё купляе і купляе новыя і г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзеліцца лішкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаў ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова ідзе аб матэрыяльных рэчах). Калі казаць пра духоўныя, то нешта даць іншым можа толькі багаты (прагна перажываючы кожнае імгненне як апошняе) на пачуцці чалавек, у эмацыянальна беднага асабліва не разжывешся – няма чым. Такім чынам, мы або валодаем пэўнай рысай характару, або не, але, калі валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.

 

Чалавек істота палярная. Аб тых, хто больш за ўсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кім бы то ні было іншым. Яны адкрываюць толькі тое, што самі хочуць. І наадварот, людзі, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе – вылезуць бокам).

Мы разгледзілі, што такое час, а зараз вернемся да паняцця, яму супрацьлеглага – да «безвременья». Вастрэй за ўсё адсутнасць часу адчуваецца на «тым свеце». Гэта не меркаванне, а распавяданне аб рэальна перажытым мною ў 17 год вопыце клінічнай смерці.

«Вопыт адбыўся па завяршэнні святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваўшы спіртное, я не разлічыла сілы і ў выніку на невялікі прамежак часу развіталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмі дрэнна, мяне завялі ў нейкі дом, паклалі на канапу, пасля чаго аднакласнікі выйшлі з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваім целам, лётаючай пад столлю. Нічога не разумеючы, пачала азірацца па баках. І тут заўважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкім здзіўленнем пазнала ў дзяўчыне сябе. Падляцела крыху бліжэй да свайго цела і пачала з цікавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нібы смерць, рысы твару завастрыліся, у купе з доўгімі чорнымі зблытанымі валасамі, змяячыміся па падушцы, дзіўнае атрымлівалася відовішча. Яшчэ падумалася, што ў люстэрку я выглядаю інакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста інакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я ўжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне ў люстры заўсёды плоскае, як на карціне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, іншыя людзі бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе ўяўляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азірацца ў пошуках выхаду. Заўважыла адчыненую фортку і паляцела да яе – мне было цікава паглядзець, а што там, на вуліцы. Нейкая сіла нібы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сіла называецца дапытлівасцю?

Але маю ўвагу адцягнулі галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне – адно імгненне – і яно споўнілася. Я раптоўна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спінамі размаўляючых. Крыху паслухала, расчаравалася – усё, што яны казалі, падалося мне такім нецікавым, непатрэбным, лішнім. І не шкада ім марнаваць час, несучы такую бязглуздзіцу?.. Хацела паведаміць аб гэтым – і здзівілася, што мяне ніхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ і не бачыць. Задумалася – і зноў без якога-небудзь пераходу апынулася ў «сваім» пакоі – там, дзе памерла. Я разважала аб апошніх падзеях, лунаючы ў паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькі чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цішыні, добра ўсведаміць усё, што са мной адбылося і вырашыць, што рабіць далей, яны ж прыйшлі парушыць мой спакой. Я насупіла бровы, так як заўсёды гэта рабіла, калі хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне і не бачаць, але я ўсё роўна маю «цела». Яно больш лёгкае і празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянілася «там».

Яны мяне пачалі трэсці, гэтыя людзі!

– Што вы робіце?! Не трэба! Пакіньце мяне ў спакоі!!!

Крычу, а мяне ніхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу – і я зноў у сваім целе, вярнулася ў сябе так жа раптоўна, як і выйшла (вылецела) з сябе.

Божа, як дрэнна. Што я нарабіла? Хачу назад, на волю, дзе не круціцца галава і не плыве ўсё перад вачыма, і нішто не скоўвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасці рамкамі ўласнага цела».

Аналізуючы свае адчуванні, узнікшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералічанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца інакш: няма хвілін, гадзін, дней, месяцаў і гадоў, а ёсць толькі імгненне і вечнасць – імгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасці ажыццяўляць свае жаданні ў адзін момант з іх узнікненнем (прычым гэта адбываецца міжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нікуды-спяшацца (няма куды) і таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасці.

Такім чынам, час і адсутнасць часу існуюць адначасова. Але, у выпадку, калі вы адчуваеце яго хуткабежнасць, вы не можаце аддаваць сабе справаздачу ў тым, што часу няма, а ёсць толькі меркаванні аб ім. Тады ж, калі вы разумееце, што ёсць толькі адзін аб'ектыўна існуючы час – час як адлюстраванне дынамікі вашага развіцця, то разам з тым непазбежна прыйдзе адчуванне, што ўсе іншыя яго разуменні прыдуманы намі і для нас.

МЫ МОЖАМ У АДЗІН МОМАНТ АДЧУВАЦЬ АБО ЧАС, АБО АДСУТНАСЦЬ ЧАСУ.

У першым выпадку час бяжыць, у другім спыняецца.

Як вызначыць: час надышоў ці не надышоў? Па знешніх абставінах. Вашу ўнутраную гатоўнасць імгненна падцвердзяць спрыяючыя здзяйсненню задумы падзеі, што адбываецца на знешнім узроўні. Пачне складвацца ўражанне, што вас падтрымлівае ўвесь свет, усё спрыяе ажыццяўленню жаданага. І наадварот, адчуванне палак-у-колах паказвае на існаванне ўнутранага бар'ера, надзейна перашкаджаючага здзяйсненню таго, чаго, здавалася б, так хочацца. Выявіце, чаго не хочацца ў тым, што хочацца, і лічыце – дзень адчыненых дзвярэй надышоў.

Наступленне пераломных момантаў у жыцці звязана з заканчэннем этапа навучання. Ёсць жаданне, каб цяперашні этап хутчэй завяршыўся і надышоў новы – будзьце старанным вучнем і паспрабуйце атрымаць урокі літаральна з усяго, што прапануе лёс. Таму што любая з доўгачаканых падзей адбудзецца не раней, чым вы будзеце да яе гатовы. Усе затрымкі (як і паўторы непрыемных сітуацый) абумоўлены тым, што ты дзесь недазасвоіў урок.

Аб узросце. Чалавек заўсёды выглядае так, як ён думае аб сабе. Іншыя бачаць нашу знешнасць такой, якой мы самі яе бачым, заўважаюць толькі тыя «недахопы», якія мы сабе сабе прыдумалі, звяртаюць увагу толькі на тыя добрыя якасці, якія, як мы лічым, у нас прысутнічаюць.

Гэтак жа і з узростам. Чалавеку заўсёды будзе столькі год, на колькі ён сябе адчувае. Няма ніякага біялагічнага гадзінніка, адлічваючага гадзіны вашага жыцця – ёсць толькі нашы ўяўленні аб ім. Час тоесны адчуванню часу. Сонца і Месяц адлічваюць гадзіны жыцця толькі тых людзей, якія самі лічаць, што вечна доўжачаяся змена гэтых свяціл аднаго другім нейкім чынам адлічвае асабісты час чалавека.

На самай справе мне столькі, колькі здолеў я спасцігнуць.

1Заўвага. Дадзеная кніга не з’яўляецца перакладам свайго рускамоўнага аналага. Вы маеце чытать арыгінал. Навошта патрэбен арыгінал? Таму што пераклад, які б ён не быў добры, не здатны передаць усе адценні колеру, усю тую смакату, якія можна адчуць толькі, калі чытаеш твор на той мове, на якой ён быў створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няўлоўнае, неапісальнае… Няма пачуцця замілавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавіта гэту кнігу раю для прачытання.
Бесплатный фрагмент закончился. Хотите читать дальше?
Купите 3 книги одновременно и выберите четвёртую в подарок!

Чтобы воспользоваться акцией, добавьте нужные книги в корзину. Сделать это можно на странице каждой книги, либо в общем списке:

  1. Нажмите на многоточие
    рядом с книгой
  2. Выберите пункт
    «Добавить в корзину»